Старонка 189
◀ / 352 ▶
УЧОРАКА, УЧОРАЧЫ прысл. Учора. Учорака заходзіла хрышчоная маці майго Вані – вялікоднаё хрэсніку прыносіла, сам яшчэ ні дабяжыць да яе хутара, малы, далеко. Учорака (учорачы) толькі пад вечар явіўся дадому, анёж калі – і то добро. ХАБАЛЬ м. абразл. Каханак невысокага кшталту. Сама за год з восім хабаляў змяніла – яшчэ будзя мне мужчынамі папікаць. ХВАРУТКІ прым. Зусім хворы. Хваруткі пайшоў да кароў – німа каму папасвіць. ХІТРОШЧЫ мн. Хітрыкі. Хітрошчы яму яшчэ наўме, пню старому. ХЛАПІНА м. Дзяціна. Такі хлапіна быў, за тыдзень згарэў. Пане мой, такі хлапіна у хаце, а бацьку трэба аднаму малаціць. ХОДАЛЯ: ДАЦЬ ХОДАЛЯ. Пусціцца наўцёкі, даць лататы. Даў ходаля з коўба – збаяўся, каб ні адлупцавалі хлопцы. ХЫРКАЦЬ незак. Вычухваць прыстуду, хварэць пастаянна. Ці ж ты ні бачыш, як ён хыркая – як у такі дождж яму ісці ў полё. Ён усё жыцё хыркая. ЦЕЛЯМПЕЙ м. Целяпень. Целямпей гэдакі, яму абы дзень да вечара дабыць: што ўбіў, тое ўехаў. ЦЕМЦЯ-ЛЕМЦЯ м. і ж. Ні тоё, ні сёе; ні рыба, ні мяса (ён, яна). Што ты з цемці-лемці вазьмеш: такая (такі) урадзілася (урадзіўся) ужэ. ЦЕМЯНЖЭНЁ н. Памрока. Найшло на бабу цемянжэнё нёкаё, то от і нарабіла дурного. ЦЕРПНУЦЬ незак. Дранцвець. Сцерлі пальцы на правай руцэ. Рукі церпнуць – такая вада халодная. ЦІХАМЯ прысл. Поціху, непрыкметна. Ціхамя зробіць сваё дзело – і ўсё: хітрая баба. ЦУКЕРНЯ ж. Крама, у якой прадаецца салодкае (цукеркі і інш.). Цукерню сваю мая, сядзіць, гандлям займаяцца. ЦЫРБОЛІЦЬ незак. Ліць. Бач, які дождж цырболіць, а ты ў горад ісці збіраяшся. ЦЫТРЫНОЎКА ж. Гатунак грушаў. У старым садзі было ні мало садовых дрэваў – яблыняў, грушаў: бэры былі, цытрыноўкі, папяроўкі, сапяжанкі, ды другіх усякі ні мало.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 352 ▶