СКІГІТА'ЦЬ незак. Жыліцца прыплакваючы, прысвавытваючы i інш. Hi скігічы ты, сукін сын, сам жа вінаваты. Пабілі сабаку, скігіча ля плоту. Кнігаўкі скігічуць нечаго над балотам. СКО'ЛЯКА прысл. Во сколяка шчаўю дочушка нарвала, на два разы наварыцъ будзя. СКУПО'УВ АЦЬ незак. Скупліваць. Скупоўвая свіней ды перапрадае за гранщу. СЛІБІЗЕ'ЦЬ незак. Паддобрывацца, падлізвацца, падхалімнічаць. Перад начальством вечно слібізіць. СЛУХА'УKI мн. Навушнікі. Надзеў слухаўкі, сеў як стары, i слухая радзіво - а там песьні. СЛЯПГЦАЙ прысл. Неадчэпна, нагла. Баба сляпіцай лезя да мужчыны - ніяк ні адчэпіцца, бедны. СПЕРУНЕ'ЦЬ зак. Спрахнуць, згінуць. Каб ты сперунеў, каб ты (праклён). I дзе ён сперунеў, чалавек гэты, яму там одна дорога, а ты тут сядзі, думай, гадай. СПРЫ 'НДЗІЦЦА незак. Крычаць на усе галасы. Вунъ як свіня спрындзяща, аж іх холера бярэ - есці так захацелі. СПУСТАВА'ЦЬ зак. Згінуць, прапасці. А няхайяно, дзеткі, спустуя, жыцё такое - старасцъ, хворобы, а тут у хаці бядоцё. СПУ'ЧЫЦЬ зак. 1. Ударыць чым-небудзь цвёрдым. Адыдзіся, стары, а то як спучу качалкам гэтым па плячах. 2. Уздуцца. Чысто ўспучыло жывот - а хай яго з горохом тваім, накарміла. СТАТПЕР м. абразл. Стары, ні на што не годны чалавек. Старпер гэты - труха з яго сыплецца, а ён усё да дзевак падсядая. СТАРУТКІ прым. Стары. Саўсем старуткі стаў за некалькі апошніх гадоў. СТРАШЧЬГЦЬ зак. Ссукаць дзве ніткі ў адну. Страшчыць трэба дзве ручайкі пражы. СУT АРБАВАТЫ, СУТАРБАКАВАТЫ прым. Суіулы чалавек, нешта з гарбінкай. Ён сугарбаватым бьіў - высокі такі, худы. Сугарбакаваты нос чалавек мая. СУНДУК м. Куфар. Сундук у бабкі мае вялгкі быў, чэрвоны такі, бляшанымі палоскамі акаваны
Дадатковыя словы
скупоув, скігітаць, слухауki, слібізець, сперунець, спуставаць, спучыць
1 👁