ПАД'ЯЛДЫКВАЦЬ незак. Падколваць, падтруньваць. Пад'ялдыкваць ён любіць: яго хлебам не кармі, дай паздзеквацца над чалавекам.
ПАЛОХАЛО м. і ж.. Страшыдла, той, хто выглядам уласным наводзіць жах. Палохало нёкае ні баба - такі мужчыніско, пане мой, а жыве чорт ведая з кім.
ПАЛЯВАЦЬ незак. Гойсаць, бегаць. Дзе ты цэлы дзень палюяш - работы вунь колькі дома. Спаляваў ажніка ў Хадзявічы і назад.
ПАЛЯМЦЕЦЬ зак. Пайсці, пабегчы (рухава, спешна). Адразу пераадзеўся і да цноты свае палямцеў - хрыч стары. Як міленькі, палямцеў да кароў, а хто за яго будзя пасвіць.
ПАМАГАТАР м. Памочнік, памагаты. Памагатар такі знашоўся - ідзі от лепш, хлопчык, дахаты.
ПАПАРЫЦЦА зак. Уцалець, зберагчыся. Дзе тоё сала дасюль у яе папарыцца, меўшы такую сям'іску. Дзе тыя грышы ў п'яніцы такого папарацца.
ПАПІХАЙЛО м. і ж. Папіхач. Так і пражыў усё жыццё папіхайлам - у людзей на пабягушках.
ПАПРАВУНАК м. Выздараўленне. Чым ні лечыш, а паправунку німа і німа. Пайшло на паправунак нарэшці.
ПАРАЧОМ: ПАРОЦЬ ПАРАЧОМ. Спосаб змусіць зрабіць нешта. Ты яго і парачом з хаты ні выпарыш, гультаіну такую. Нічого ні хоча рабіць, хоць ты яго парачом пары.
ПАЦЯГУШКІ мн. Пацягванне пасля сну. Дачушка мая пацягушкі спраўляя, прачнулася ўжэ.
ПЕЛЕНГАВАЦЬ незак. Песціць, даглядаць. Не пелянгуй ты ўжэ так свае дачкі, шчасця з іх столькі з усех.
ПЕРАВЯЗІСТЫ прым. З тонкай у таліі фігурай. Перавязісты дзяцюк. Наша суседка, як аса, перавязістая - і трэба ж урадзіцца такой.
ПЕРАЛЯК м. Перапуд. З пераляку як шугануў праз двухмятровы плот, тут яго толькі і бачылі. З пераляку чалавек што хочаш зробіць.
ПЕРАСТАНАВІЦЬ зак. Перайначыць, перамяніць. Яе ніхто ні зможа перастанавіць - такі ўжэ характар у бабы: хоць ты што хочаш, а будзя сваё тварыць.
ПЕРАСТРЭЦЬ зак. Пераняць, пайсці на пярэймы. Перастрэла каля лесу самого.
79 👁