ВОТАЛАПЕНЬ м. Асталоп. Воталапень гэты ідзе дахаты. Што ты стаіш тут, як воталапень які – людзі на рабоці гараць, а ён...
ВОЎГЛАЕ прым. Сыраватае. Яшчэ сено воўглае, рано забіраць ў гумно.
ВУГНА ж. Надакучлівы чалавек (нярэдка з насавым пранансам). І ўродзіцца ж такая вугна – прыстае і прыстае, вымагая і вымагая, ныя і ныя.
ВУГНІЦЬ незак. Гаварыць у нос, ныць. Вугніць тут над душою цэлую раніцу.
ВУДЫ: ПАДЦЯГНУЦЬ ВУДЫ. Надзвычай прагаладаццца. Даўно ўжэ падцягнуло вуды – есці хачу, што воўк які.
ВУЖАВАЁ прым. Старое недаваранае (пра мяса). Некага вужаваго мяса на стол паставіла – ні адкусіць, як ні старайся, што гэто за закуска такая?
ВЫДУНДЗІЦЬ зак. З прагай напіцца. Выдундзіў цэлы збан кіслаго малака.
ВЫДУРНЯЦЦА незак. Блазнаваць, дурыкамі займацца. Выдурняцца ўсякі раз – колькі табе гадоў?
ВЫЗІКНУЦЬ зак. Вызверыцца. На бедную мацеру як вызікня, як вызікня – што гэта за сын такі?
ВЫЛЕШЧЫЦЬ зак. Папабіць. Вылешчыла па мордзі, аж ляха па лесі пакацілаcё.
ВЫНДРЫМУСНІЧАЦЬ незак. Быць пераборлівым, перабіраць. От ні вындрымусчнічай, еш, што падалі, німа з чаго выбіраць надто.
ВЫПЕНДРЫВАЦЦА незак. Выстаўляцца. Вечно выпендрываецца, вечно ён, што такое «Я», паказвая.
ВЫПШЫКАЦЦА зак. Растраціцца. Як ні будзяш ашчаджаць, выпшыкаяшся скоро, ні заўважыш, калі сталасё тоё.
ВЫСКАЛАК м. Рагатуха, рагатун. Уродзіцца ж такі выскалак, галаву будзя марочыць дзеўкам некалі. Ні дзеўчына расце. А выскалак нейкі.
ВЫСЦІГІ мн. Пераганкі. Давай з табой на высцігі – я стары, ты малы, хто каго абгоніць, паглядзець надто хочацца.
ВЫШМУГЛЕВАЦЦА зак. Прыбрацца, навесці глянец. Вышмугляецца за цэлы дзень перад люстэркам, то якой
76 👁