Старонка 141
◀ / 352 ▶
ДАПАДНЫ прым. Пракідны, прайдошысты. I тудыі даскочыў... Ай-яй-яй, ну і дападны ш! ДАСТАТНЫ прым. Цікаўны чалавек, які любіць саваць нос куды не трэба. От ні лесь куды ні трэба, бес цябе абыдуцца. Дастатны вельма. ДАЧА ж. Надзел, частка чаго-н. I хто ш яго ведаў, што гэтую кошанку трэба на дзьве дачы дзяліць. ДЗЕВЯЦІРУЧКА ж. экспр. Той, хто вымушаны «разрывацца на часткі», каб усё паспець. Зазнала гора адна... Круцілася, як дзівяціручка якая. ДЗЕДЗІЦ м. Тутэйшы, няпрышлы чалавек. Ён дзедзіц: і бацькі, і дзяды яго тутэйшыя. ДЗЯНЯШНІ прым. Дзённы, атрыманы удзень. Мама, у якім слоіку дзяняшняе малако? ДРАПЕЖЫЦЬ незак. Ірваць кіпцюрамі. Во разышоўса: драпежыць зямлю кіпцюрамі! ДУБАЛА прысл. Дагары нагамі, настармачана. Пасьціхайце, кажу! Усю пасьцель дубала паставілі! ДЫЁМІНА м. і ж. экспр. Вялікі чалавек. Ну й дыёміна... У дзьвярох лець ні склаўса, каб зайсьці. ЖАДОБА ж. Прага, ахвота. Гурочкаў маласольных ламанула ў жадобу. ЖАЎЛЕЦЬ незак. 1. Старэць, збірацца ў зморшчынкі. Твар пачаў жаўлець... Што ш ты хочаш – столькі пражыць! 2. Мець характэрны колер у час заходу сонца (пра неба). Неба чырвона ці жаўлее? Калі жаўлее, то мо марозу ні будзе. ЖБУРНУЦЬ зак. Моцна кінуць, шпурнуць. Жбурну яго, каб ні лез больш. ЖНЕЎНІК м. Іржышча. Ідзі жнеўніку награбі, карову трэба падаслаць. ЖУКОВІНА ж. Пярсцёнак. Усе пальцы ў жуковінах, і ў вушах золата, і рот залаты, як у цыганкі. ЖУПІЦЬ незак. Гутарыць, гаманіць. Доўга мы з ёй жупілі, расказала яна мне ўсе. ЖЫЦІЦЬ незак. Выбельваць (пра сонца). Сонца вельма валасы жыціць. ЗААСЯНЕЦЬ зак. Пахаладаць, зрабіцца падобным на восень. Так заасянела раптам... Дажджы, халадэча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 352 ▶