ГАЛАДВА ж. зборн. Плойма. Памногу дзяцёй даўнёй было, цэлая галадва ў хаці. Судз. У мачыхі чацвёра й нашых двоя – галадва, пракармі ўсіх! В. Д. Што мне было робіць с такой галадвой посьлі вайны? Чэр.
ГАЛКІ прым. Сквапны, зайздросны. Усё б, здаецца, пахапаў сабе, такі галкі, папоўская вока! Чэр. Быў бы шчасьлівейшы, каб ні такі галкі: нінараўную ўзяў, на багацця пагаліўся. Судз. Я ні галкая, бяры гэту хусьцінку сабе. Арэх.
ГАЛЫШ м. Голы, не апрануты. Чаго ты, ўнучык, галышом тут бегаіш? Астр. перан. Бедны чалавек. Багатыры некалісь з намі, галышамі, й гаварыць ні хацелі. Маж. У цябе, як у галыша, толькі цела й душа (прыказка). В. Д. м. Прадаўгаватая клёцка з салам ці канапляным семем. Мяса німа, наварыла адных галышоў, нічога, ядуць дзеці клёцкі й с салам. Арэх. На Саракі варылі сорак галышоў, душы робілі с калапнёў. В. Д. Як варыш клёцкі, дык і галышоў сь пяток укініш. Кубл.
ГАЛЬКЕЦЬ незак. Гараваць, жыць у беднасці, нястачы. Посьлі вайны дужа галькелі, ужо думала: с капылля далоў. В. Д. Той год лён урадзіў, палучылі грошы. Хату піракрылі, ужо ні так галькелі. Стар. – Як ты жывеш? – Ай, галькею патроху. Міх.
ГАРДЛІВЫ прым. Ганарлівы. Ні гардлівая дзеўка, села, пагукала з намі. Судз.
ҐЕЛІЦЬ незак. Настойліва прасіць, дабівацца свайго. Ґеліць і ґеліць, каб матка тухлі новыя купіла. Судз. Цяпер будзіць ґеліць і ґеліць, кап у Лепля піраехаць, мужуку там кварціру даюць. В. Д. Ён цяпер ґеліць жаніцца, а йіна кажыць – вясной. Міх.
ГНЯВЫШ м. Гняўлівы, капрызны, крыўдлівы чалавек (звычайна пра дзяцей). Як што ні па йім – пуваліцца пасярот хаты, нагамі б'ець, во гнявыш! В. Д. Раздурылі дзяцёнка, дык і гнявыш. Стар.
ГНЯНУЦЬ зак. Ударыць, выцяць. Як гнянець па карові палкай! Дзе ш той розум у чалавека? Арэх.
ГОНКА прысл. Хутка. Круці гонка жорны, дык скарэй зьмеліш. Слаб.
ГРУЗАЛАК м. Камяк у тоўчанай бульбе, нерасцёрты кавалак. Як ты бульбу стаўкла – грузалкаў поўна! Міх. Мая сьвінка ешчая, і грузалкі паесь. Судз.
76 👁