Старонка 104
◀ / 352 ▶
НАЦІСК м. Арагавелы мазоль. Націск ён крэпкі такі, а мазоль – наступіш і зь яго можа вада пабежч. НЕ ЎЗДАЛЕЦЬ зак. Не здолець, не магчы. Будзя ўрэмя, што і курэй ні ўздалею дзіржаць. НЕ ЎЗДОЛЕЦЬ зак. Тое, што і неўздалець. Шчэ трохі упёрад была йна нічога, а ціпер і устаць ні ўздоляя. НЕ ЎЗМАГАЦЬ незак. Тое, што і неўздалець. Год назад дзіржала і карову, а далі так стала, што ні ўзмагла. НЕ ЎЛАДАЦЬ незак. Не валодаць, не адчуваць. Рукой сваей я даўно ні ўладаю, а ціпер і нага ссыхая. НЕВЕСЦЬ ШТО. Немаведама (што). Невісьць што надумала у сваю галаву. НЕЗГАВОРНЫ прым. Незгаворлівы. Сь кім ба й дагаварыўся, а Міколкава – дужа ж нізгаворная баба. НЕЗГАВОРЧЛІВЫ прым. Тое, што і незгаворны. Дзеці на бацькоў упадабаюць: незгаворчлівые, як і йны. НІСТОЖЫЦЬ незак. Знішчаць. Мірыканка ета, абляпіла увесь Савецкі Саюз, каждага дня ністожу, а йна расьце. НОЧ ПРЫ НОЧ прысл. Штоночы. Ноч пры ноч уставала, даглідала яго, пакуль хварэў, а мне памэжч німа каму: ён зноў кырхая. НЮДА ж. Самота. Адна ў хаце асталася, ні знаю, к чаму рукі прыкласьць, нюда зь'ідая. НЯРУШАНЫ дзеепрым. Некрануты, нечапаны. На што вячэра, калі й абед нірушаны. ПАВЕЦЬ ж. Тое, што і навес. У павеці усё у міне: і бочкі длі зірна, і кошы які, хапая ражна усякага. ПАГНОЕК м. Угнаенне. Парахня ета, як гной паляжыць, пагнояк харошы крэпка. ПАДДАЦЬ зак. Стукнуць каго-н. Рымсуй болі, дык шчэ паддам. ПАДЖЫГАЦЬ незак. Падбухторваць. Паджыгаю Дуньку: пайшлі паглядзім. ПАДПУЗЗЕ н. Падчарэўе. Падпузьзя засаліць крэпка добра. ПАКАРАВЕЦЬ зак. Тое, што і каравець. Покуль бульбу пакапалі, пакаравела ўся адзежа. ПАКУКОЖЫЦЦА зак. Скурчыцца. Холад такі быў ноччу, што усё лісця ўраз пакукожылася.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 352 ▶