Старонка 100
◀ / 352 ▶
ВІСОК м. Скроня. Вісок ударыла, сама сьсінела, чуць аткачалі. ВОБЗЕМ прысл. На зямлю. Вобзім пакідалі ўсё, а самы зьбеглі. ВОПРАМЕЦЦЮ прысл. Імгненна. Вопрамеццю зьбегаў туды і назад. ВОСЫПКА ж. Тое, што і бугор. Высыпала восыпка ураз па ўсяму целу, а с чаго – ні знаю. ВУТКАЦЬ незак. Падаваць гукі: вут-вут. Удод усё і вуткая: вут-вут, покуль і утоміцца. ГАЙНО н. Свінное логава. Гайно ёй там большое зьдзелалі у хлеві, каб цёпла было. ГАЛУЗА ж. пагард. зневаж. Неахайная жанчына. Галуза? Чалавек ні гоніцца, каб яму чышчэй было, як ё, так і ладна. ҐІЗУНТЫ: ЦЯГНУЦЬ ҐІЗУНТЫ перан. Не ставаць сілы. Я б сама скасіла, да ўжо рукі ні цягнуць ґізунты. ГНЁТ м. Груз для націскання чаго-н. На большую бочку і гнёт добры клалі. ДАЛЕЙ прысл. 1. Далей. Далій пасунуліся – і там ні бубкі. 2. Потым. Далій заходзілі Цібянькі, і братавая мая прыйшла. ДАСТАВАЦЦА незак. Мець многа клопату. І матка хварэя, дык ёй дастаецца багата: маладэя самы усё дзелаюць, нікога ні просюць, а дзіцёнак малы, іна зь ім піратамляіцца. ДОР м. Драніца. На дор восім сасён павалілі, а ён, Ястачкін, прадаў і ні капейкі на ладонь. ДРАГАЦЦА незак. Біцца ў эпілепсіі. Чорнаю балезьню могуць наслаць дамавікі, будзіш пужацца, драгацца. ДРУЧОК м. Калок. Стаяць ногі, як дручкі: ні сагну, ні разагну іх. ДУХ м. Пар. Ідзі мыйся, у бані цёплінька і духу шчэ багата. ЕТАЛІЦЬ незак. Тое, што і ваталіць. І еталіла іна там, і клядзьбоны пасылала, а я ні слухала. ЁР'Е н. зборн. Рыззё. Як у цібе ёр'я на плічах, так і у міне. ЖЫЗАВАЦЬ незак. Тое, што і бжызаваць. Дзеці жызуюць: купацца пойдзім на балоння. З НАЧЫ ў знач. прысл. Пасля ночы. З начы ўстала йна, як і нічога ні было: ні болі, ні хваробы. ЗА ЖЫВОСЦЮ ў знач. прысл. Пры жыцці. За жывосьцю нада гаварыць с чалавекам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 352 ▶