Старонка 96
◀ / 273 ▶
ЦЫРКАЦЦА незак. Марудна рабіць. Што ты цыркаесся тут з гэтай копкай, разьвярні, разьвярні ды хай сохня — травы тут з пуд, а ты калупайесся. ЧАЎПЕШКА м. і ж. зневаж. Пра чалавека, які гаворыць штосьці бязглуздае. Што ты гаворыш, чаўпешка ты, хто павера табе? ШКАРАДА ж. зневаж. Блазнота. Во шкарада, агрэст увесь абарваў учора. ШЛУНЬНЯ н. Нервы. Сыйшоў бы ён куды на дзень, не чапаў яе, а то ўсё шлуньня парве маладзіца крычучы. ШОЛАМ м. абразл. Дурань, шалапут. Ад гэтага шолама дабра даждждэсся? Яму як ні трубі, а ён сваё дзелая. ШПОКАЦЬ незак. Падаць (пра плады). Грушы пасьпелі ўжо, на зямлю шпокаюць, шпок ды шпок. Скора ўсе абсыпуцца. ШУМКА ж. Пенка на малацэ. Сёння шумкі многа на малацэ — заўтра дож будзя. ШУР-ШУР-ШУР і ШУРА-ШУРА-ШУРА. Словы, якімі падзываюць авечак. ШЫТНЫ: ШЫТНЫЯ НІТКІ. Тонкія, роўныя ніткі, прыгодныя для шыцця. ЯРАЧКА ж. Маленькая прадаўгаватая ямачка для дзіцячай гульні ў чыжыка. Дзеці ярачак накапалі, гуляючы ў чыжыка, вуліцу папорцілі. І. У. Сацута З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ КРЫТЫШЫН ІВАНАЎСКАГА РАЁНА Вёска Крытышын знаходзіцца ў 10 км ад г. Іванава Брэсцкай вобласці. Гаворка вёскі адносіцца да паўднёва-заходняга дыялектнага масіву (паўднёвазагародскі тып брэсцка-пінскіх ці заходнепалескіх гаворак). Найбольш яркімі асаблівасцямі гаворкі з'яўляюцца наступныя: вымаўленне і на месцы о ў новых закрытых складах пад націскам (він 'ён', більш 'больш', кінь 'конь', віз 'воз'), оканне (голова, сіно, глыбоко, высоко), непераходнае памякчэнне д, т перад галоснымі пярэдняга рада (діло, тісто, дялка, тяга), спалучэнне мн' на месцы м' (мнёсо, сімне), пашырэнне пратэтычнага г (гокно, гозыро, гулыца), суфікс -ыск- (хлопчыско, картоплыско,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 273 ▶