КЛА'ДАУў н. Могілкі. У нас кладаўя блізка ад дзярэўні, там усіхкхаваюць. КЛЁЦ м. ІдЦзіцячая гульня. Я к толькі снег сыходзіць пачыная, i дзещ ў клёца пачынаюць гуляць. 2. Палка лры гульні ў клёц. Сам закінуў клёц, сам ідзі i шукай. К НАЛЕ'ЦЦК) прысл. На будучы год. К налеццю мой i меншынькі іршколу пойдзе, падраслі дзеці. КСУКАТ м. Тоўс'Гая галіна на дрэвах. Бурай кокат з грушы зламала. КОЦ м. Саматканая посцілка на льняной аснове, вытканая стужкамі ca старога адзення. Даўней, бывала, зімой тры-чатыры кацы новых вытку, a ціпер ужо ўсё. КРУГАЛЯ' прысл. Кругом. Абыйдзі кругаля, так ні пройдзіш. КУЁ'УДЗІЦЦА, КІЁ'УДЗІЦЦА незак. Варочацца з боку на бок. Ночку сёдні пракуёўдзілась, так i ні заснула. ЛА'СЩЦА незак. Лашчыцца, песціцца. Так іна з четым дзіцёнкам ласілась пастаянна, як чула серца бяду. ЛЕ'ТАШКА ж. Цяля мінулагодняга адёлу. Дзяржу дома старую карову i цёлку-леташку. ЛІДА'ЦЬ незак. Ванітаваць. Так мне ноч лідала, ледзьве жыва. ЛГПНІК м. Чай з ліпавага цвету. Я ўлетку назбіраю ўсігда ліпавага цвету, a зімой чай з яго вару. Ён, ліпнік, як добрая зелля. ЛУ'ХМАННЯ н. Лахмоцце. Старое, паношанае або падранае адзенне. Hi так даўно адвізла каравашніку цэлы воз усякага лухмання. ЛУ'ХМАЦЦЯ н. Тое, што лухмання. Кожны год лухмацця збіраіцца i збіраіцца, прама ні знаіш, куды яго дзець. ЛЯСКО'УКА ж. 1. Дзікая яблыня. Расце ў міне на гародзі ляскоўка, a яблакі на ёй смашней, чым садовые. 2. Плод дзікай яблыні. Насушу ўвосінь лясковак i на ўсю зіму на чай хватая. МАЗКО'ЛІЦЦА незак. Вазіцца з якім-н. прадметам. Hi мазколься болі з візанням, пашлі сходзім к бабі. МАРМЬГЛЬ м. Чалавек, які звычайна незадаволены. Вот захацела ўгадзіць гэтаму мармылю, яму ўсё ні так. МАХЛІЦЦА незак. Доўга вазіцца з нечым. Цэлы дзень прамаслілісь з мясам: то каўбасы чынілі, то каўбух дзелалі. МУДО'ХАЦЦА незак. Шмат, звыш меры працаваць
Дадатковыя словы
кладауў, куёудзіцца, кіёудзіцца, ласщца, леташка, ляскоука, лідаць, мазколіцца, мудохацца, налеццк, тоўсгая
1 👁