Старонка 71
◀ / 273 ▶
КРЫВУЛІ мн. Від калёс для перавозкі доўгіх матэрыялаў. КУЛЯВЫ прым. Кульгавы. КУЛЯЦЦА незак. Хадзіць кульгаючы. КУНА ж. Куніца. КУРАДЫМКА ж. Лямпа без шкла. КУРУЯ ж. Курыца з нявыражанымі палавымі адзнакамі. ЛАБАТЫ: ЛАБАТАЯ СТРАХА. Круглаватая страха, пад якой няма франтона. ЛАГОШЫ мн. Сані, спецыяльна прыстасаваныя для перавозкі мяшкоў са збожжам і інш. ЛАНТРУГА м. Гультай, п'яніца. Лантруга — гэта й гультай і п'яніца. ЛАТЭХА м. і ж. Асоба, якая любіць пагаварыць. Латэха, пірастань латэшыць. ЛАТЭШЫЦЬ незак. Лапатаць (языком). Латэшыць а латэшыць, латэха гэта. ЛЕШАЧКА: ТОЛЬКІ СОНЦА Ў ЛЕШАЧКУ (ЎЗЫЙШЛО). Толькі начало ўзыходзіць (сонца). Толькі сонца ў лешачку ўзышло, я ўжо стала збірацца у Мёры. ЛЁЗНЫ прым. Ветлівы. Такі лёзны ейны маліц. ЛІЖАК м. Від вулея. У ліжаку рагатку ўстраівалі. ЛІЎНЫ прым. Ліўневы. Ліўны дождж пашоў. ЛІХА ж. Града. Я толькі ляху цыбулі пасадзіўшы. ЛЮБОВІНА ж. Сала з мясной праслойкай. Яму каб толькі любовіна, а жырная хто будзіць есці? ЛЮБОВЫ прым. З мяснымі праслойкамі ў сале (пра мяса). Дай мне любовага мяса. МАЛАНЯ ж. Маланка. Маланя сячэць. МАЛІНОЎКА ж. Вельмі далікатная, выпеставаная, модная асоба. Маліноўка гэта да работы ні даткнецца, ей кап вымазацца, вымалівацца ды куды паляцець. МАТАЧНІК м. Рашотчатая каробачка ў вулеі для ўтрымання маткі. МАТОК м. Вязка цыбулі. Маток цыбулі дачцэ дала. МАХЛЮЙ м. Ілгун. МУРЗУТА м. і ж. Мурзатая асоба. Ай, ікая мурзута, ідзі січас жа памыйся! МУРЛЫГА м. груб. Мурлаты чалавек. Пятрок — во мурлыга быў. МЯДОВЫ: МЯДОВАЯ РАСА. Від мёду малой цукрыстасці. Мядовая раса ў зіму ня можыць гадзіцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶