лакна для пражы. Ты начинай шчыняць новую порцию льну, бо гэты я скоро дапраду! ШЫЛАХВСУСТЫ прим. Караткастволы. Тую шылаусвостую хваіну спускаць ні будзям, бо на зруп яна ні гадзіцца. ЯК PA'KI УЧХНУ'ЛІ. Заціхнуць, затаіцца. Ён раней ўсюды першы вытыкаўсё, a цяпер як ракі ўчхнулі, i з дому рэтко вылазіць. M. Я. Крыўко 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ЯСЁВА МЁРСКАГА РАЁНА Лексіка, якая падаецца ў гэтым артикуле, запісана аўтарам у час дыялекталагічнай камандзіроўкі па збіранню моўнага матэрыялу для «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» у жніўні 1978 года. Інфарматарамі былі муж i жонка Тамашэвічы — Андрэй Пятровіч (1909 г. н.) i Аўдакея Аляксандраўна (1916 г. н.). Абое нарадзіліся i пастаянна жывуць у гэтай вёсцы. Аўдакея Аляксандраўна — выдатная мясцовая ткачыха i вышывалынчыца. Яе рукадзелле неаднаразова дэманстравалася на выстаўках i ў музеях, паказвалася па абласному тэлебачанню. Андрэй Пятровіч — прафесіянальны сталяр. Веска размешчана на поўначы Мёрскага раёна, у 11 км ад p. Заходняя Дзвіна, па якой праходзіць мяжа Мёрскага раёна з Верхнядзвінскім. Па сваіх важнейшых асаблівасцях гаворка дадзенай вёскі адносіцца да паўночна-ўсходняга дыялекту. Мясцовыя рысы гаворак Мёршчыны (у большай ступені яе паўднёва-ўсходняй часткі) былі апісаны аўтарам у зборніку «3 народнага слоўніка» (Мн., 1975. C. 279—283). У дадатак адзначым яшчэ дзве мясцовыя моўныя асаблівасці, якія не характэрны для паўднёва-ўсходніх гаворак Мёрскага раёна,— 1) спарадычную адсутнасць падаўжэння зычных у інтэрвакальным становішчы: свіня, раня ранне', але тканнё, спаннё, зміркання; 2) адсутнасць пераходу л у ў: долгі, Далгінава, болтаць, болдзіла,, далгацибы. Тут падаецца звыш 270 слоў, якія адсутнічаюць у БРС-62. Яны разнастайныя ў семантычных, лексіка-граматычных, словаўтваральных i акцэнталагічных адносР
Дадатковыя словы
paki, бблтаць, бўдзям, далгацйбы, учхнулі
2 👁