ПОЯЗД м. Цягнік. Тут автобусом, а з Бэрыстя пояздом поіхалі.
ПРАВЫТЫ незак. Апавядаць. Мны свыкруха гэтэ правыла.
ПРОТОБАШНЫЦЯ. ж. Скураны мяшочак для тытуню.
ПРОШЫБНУТЫСЬ зак. Памыліцца. Прошыбнэсься, нышчясна.
ПРЫБЭЦЬКАТЫ зак. Прывесці. Прыбэцькала коня за грыву і завыла в хлів.
ПРЫВЫЗНЫНА ж. Мяккія адходы валакна пры часанні ільну.
ПРЫЖДАТЫ зак. Дачакацца. Страшно ночы прыждаты. Коб ты прыждав мого жыття (праклён).
ПРЫНЫМУС м. Прымус. Под прынымусом робылі, заставлялі робыты.
ПРЫОРАТЫСЯ зак. Даарацца. Орэ Сымін, орэ Сымін да прыорався до долу (з песні).
ПРЫПУНА ж. Меры стрымлівання. Ныма ім ныякыі прыпуны.
ПРЫСВІТНЫЙ прым. Вольны (пра час). Ны маім прысвітныі годыны.
ПРЫСТАСОВАТЫ зак. Прыстасаваць. Однэ к другому трэба прыстасоваты.
ПРЫСТУПЫ мн. Прымы. Пошов у прыступы.
ПРЫСТЫНОК м. Прыбудова. С прыстынком хата.
ПРЫТІПАТЫСЬ зак. экспр. Прыйсці. Прышов, прышов, прытіпався, дала боршчу — нахліпався (з песні).
ПРЫТУЛЬ, ПРЫТУЛІЧ м. Прымак. Прытуль (прытуліч) з-за пушчы.
ПТАШЫННІЙ прым. Птушыны. Пташыннёго молока, то нымаш.
ПУДГОЛОВНЫЙ прым. Які кладзецца пад галаву. Пудголовна подушка, под голову (у адрозненне ад падушкі, на якой спалі).
ПУДГЫБАТЫ зак. Падагнуць. Прышов, сыв коло мынэ і ножэнькы пудгыбав (з песні).
ПУДСТАВЭЦЬ м. Невялікі цэбар. Пудставэць — малый цэбор.
ПУЛЬВЫНА зборн. Мясцовасць ад Каменца і Брэста на ўсход у бок Пінска, дзе мала лесу і балот, многа палёў. Пульвына, полюхі — Дмытровычы і далей; мы іх так звэмо, а воны нас — багнюкы, багнючка, лісовыі люды. І за Кобрэнь Пульвына, але мы найліпш знаімо тут,
82 👁