Старонка 44
◀ / 273 ▶
КАРАЧІНЬ ж. Крывое, непрыгожае дрэва. Карачіноватэ дэрыво, карачінь. КАРЭНКУВАТЫЙ прым. Каржакаваты. Монголы — крэпкы люды, воны малыі, такыі карэнкуваты. КЕМПА ж. Востраў (на рацэ). Кемпы на рыці. КЛАК м. экспр. Жмут, вельмі мала. Клак сына осталось — с повкопыці. КЛЁКОТУН м. экспр. Бусел. Бусён, бусён, клёкотун, узяв бабу за ковтун, тягав, тягав, волочыв і в помыі намочыв. КЛЁЦ м. Бервяно. Клёц — колода, ціла сосна, вжэ обрубана. Возылі клёцы. КОЛОДКА ж. Бервяно. Шоб так вас прывызлі з ліса, як вітэ колодкы возытэ (праклён). КОЛОШКАТЫСЬ незак. Завіхацца. Колошкаіцьця коло домы. КОЛЮШЧАВЫЙ прым. Калючы. Лопух ны колюшчавый, а чортополох колюшчавый, він од пырыполоху. КОПАЧ м. Той, хто капае бульбу. Як с копачямы наёмнымы, то робылі докопыны. КОРЧ м. Куст. Якый корч, такыі лозы. КРУЧАНЫНА ж. Завіруха. Такая кручанына, так сныг крутыт. КРЫВОГОРЛЫЙ прым. Крывароты. КРЫПА ж. Паром. Крыпа, чы порон, — шырока й довга, на іі с кіньмы. КУБАСА ж. Каўбаса. Кубас наробыла. КУВАТЫ зак. Падкоўваць. Куды ты, жабо, лізыш, дэ коны кують, лапы короткы маіш і тыі одоб'ют. КУРДЯВЭШКА ж. Абгарэлы кавалак чаго-н. Курдявэшка — подгоріло поліно дэсь в лісы. КУСОК м. Кавалак. Дай божэ пэршым куском удавытысь, но ны другым. КУЦЫЙ прым. Куртаты. Оглядывся куцый, шо хвіст угурів (прыказка). КУЧА ж. Катух. Жытте тылячэ — наівся і до кучы (прыказка). КУЧКА ж. Малая хата. Кучку поставылі да й жылі. КЫТАЙКА ж. Стужка. Зложыт андарака з кытайкамы. КЫТРАДЬ ж. Сшытак. Кытрадей купыла, буду пысьма пысаты. КЫХЫКАТЫ незак. Кашляць (не моцна). Кыхыкае — кашляе бы овэчка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 273 ▶