Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
ПАЗАДРЬГШЧУ прысл. Пазагуменні. Ідзі пазадрынічу, каб у зоны людзям ні кідоўса. ПА ЕМКА ж. Даход, які атрымліваецца ад якога-небудзь роду заняткаў. У нікаторых вёсках раннія агуркі садзяць, на базар возяць. Добру паімку маюць! ПАЛЁ'КА ж. Палёгка. Дзеці малыя — лшлая бяда, а вырастуць — сяраўно ніякай палёкі, яшчэ больша бяда. ПАПЯРЭ'ЧКД м. i ж. Чалавек, які многа спрачаецца, пярэчыць. Гэтаго папярэчку ніколі ні пераспорыш. ПАСВЯ'ЧЫЦЬ зак. Пасведчыць. Кажды зь вёскі можа пасьвячыць, што чалавек ён нідобры. ПАССУВАЛКА м. i ж. Той, хто ходзіць без справы. Ну й пасовалка... Нігоднаго вечара ў хаці ні ўседзіць, усе недзі суняцца. ПАТАРМО'Л м. груб. Павольны, марудны, няспрытны ў рухах чалавек. Быстрой трохіі Патармол! Суняса як на зоўтра. ПЕРАКАНТАВА'ЦЦА зак. Перажыць нястачу, перабіцца. Перакантуямса як-нібуць i без малака, покуль карова ацеліцца. ПЕРШАЖЭ'ДНЫ прым. Выдатны, адмысловы. Першажэдны твой квас! Налі яшчэ кубачак! ГІІДАМІ м. Педаль. Як будзяш заходзщь у магазін, та палядзі, ці есьць там підалы да ровара. ШЛЬГАВАЧДЬ незак. Старанна i доўга мыць. Цалюсянькі дзень порця пільгавала, рук ні чую. ПЕНЮ мн. Кпіны. Што ты зь міне пінкі строіш?.. Разумны знашоўса... ПЛЕС м. Зрэзаны або няроўны кант дошкі, бруска. Гэта доска нігадзяшча. Бачыш, у ёй пліс; як пакладзеш, та падлога ніроўна будзя. ПСУВАЛАК м. След пахучай прынады, пракладзены з мэтай прывабіць звера. Некалі лавіў i лісаў. Апсмальваў курыцу ці якую пташку, прывязваў яе да вяроўкі i цягнуў на вяроўцы na сьнезі, рабіў повалак. Потум на гэтум повалаку расстаўлёў петлі ці пасткі. Пападаліса калі-нікалі. ПСУДСКАКАМ прысл. Падскокваючы. Выгуляласа цялушачка, бяжыць подскакам. ПО'ЖАР м. Пажарышча ў лесе. На гэтум пожары прас пару гот, палядзіш, будуць зялёнкі расьці. ПО'КУЦЯНЬ 1 м. Дамасед. Пайдзі хоць па дварэ пахадзі, а то такі покуцянь зрабіўса — с хаты носа ні высуняш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

палёка, папярэчкд, пасвячыць, перакантавацца
3 👁
 ◀  / 273  ▶