КАЎБЯК м. Калода. Дубовы каўбяк цяшко раскалоць без доўбні.
КАЎЗЕЛЬ ж. Слізгота. Па такой каўзелі ніпаткаванаго каня пускаць німа як.
КАЦКА ж. дзіц. Бруд. Што ты ў рукі ўзёў? Быстрэй выкідай! Гэта ш — фэ, кацка!
КВІЛІЦЬ незак. Крыўдзіць. Ні квілі малого, аддай яму цацку.
КЕПЯЛ м. груб. Галава. І як толькі зварыў твой кепял сьпілаваць такую харошу яблыну?
КЕЦКА ж. Жмут (грошай). Грошы — вада. Ехала ў горат — узяла цэлу кецку й ўсе да рубля распшыкала.
КЛА мн. Клыкі. Навязвайця вы сваго сабаку! Прайсьці ні дае, выставіць кла і кусацца лезя.
КЛЯКНУЦЬ зак. Загінуць, прапасць. Цэло лето даглядала памідоры, і тут — на табе, марос выскачыў. Усе клякнулі.
КОШАНІЦА ж. Трава, якая толькі што скошана. Схадзі бычку кошаніцы прынясі, ба сена ў рот ні бярэ.
КРАМПОН м. Драўляны ці металічны латак, па якім сцякае сок з падсочанага дрэва. Забі крампон глыбяй. Бач, палова соку па бярозі цячэ.
КРУТАГАЛОВІКІ мн. Буякі (ягады). Пайду зьбіраць крутагаловікі.
КУМІЛЬГА прысл. Стрымгалоў. Чаго ляціш кумільга, нагноў хіба хто?
КУРГАН м. Сухая, неўрадлівая глеба. На гэтум кургане нават сьвірэпа расьці ні хоча.
КУРЭНДАЦЦА незак. Курэць, дыміць. Прынясі лепшых дроў, ба гэтыя ні гараць, а толькі курэндаюцца.
ЛАГОДНЫ прым. Смачны. Кап чаго лагоднаго дала, а то кажды дзень бульба й бульба.
ЛАЖАМЭНТЫ мн. Начынне. Наш пячнік ужэ пашоў дахат, аля лажамэнты забыўса ўзяць.
ЛАЗАР м. Чалавек, прыкуты хваробай да ложка. Яму ўсё самому прыходзіцца рабіць: маці — лазар, ужэ чытыры годы як ні ўстае.
ЛАМАТ м. Грукат. Што ў вас за ламат такі? Хіба падлогу пачалі ўкладаць?
ЛАМАТАЦЬ незак. Грукатаць. Пайдзі палядзі, хто там у дзьверы ламоча, каму там чаго трэба.
ЛАЎКІ мн. Тронкі. Дзе ш мой ножык падзеўса? Такі зь зялёнымі лаўкамі?
ЛАХАЦЬ незак. Прагна есці (пра жывёлу). Усыпала
84 👁