лацкай і віцебска-магілёўскай груп гаворак, працягваецца ў пскоўскіх, смаленскіх і бранскіх гаворках — у заходніх сярэднерускіх гаворках, нязначныя арэалы ў паўднёвых гаворках, спарадычна ў паўночных. Але некаторыя ізаглосы не маюць прамога прадаўжэння ў гэтых мовах. Варыянт з коранем прад- (попрадкі) шырока прадстаўлены ў беларускіх гаворках. На тэрыторыі рускіх гаворак вядомы толькі на поўдні і сустракаецца там рэдка.
Словы з коранем вечар- у беларускіх гаворках называюць як зборы з працай, так і зборы без працы. У рускіх жа гаворках словамі з гэтым коранем называюцца зборы для гуляння. Гэтая назва не мае кампактных арэалаў на тэрыторыі рускіх гаворак.
Збор і праца ў начны час у беларускіх гаворках называецца наначкі і начлёжкі. Такія назвы адзначаны на тэрыторыі полацкай і віцебска-магілёўскай груп гаворак. У суседніх смаленскіх гаворках яны вядомы на абмежаванай тэрыторыі.
Лексемы з коранем сед-(сід-) у беларускіх гаворках ужываюцца ў значэнні збораў моладзі для працы і збораў для размовы і гуляння. Звычайна гэта зборы жанчын. У рускіх гаворках гэта рабочыя зборы. Назвы з такім коранем мяжуюць з беларускай тэрыторыяй.
Слова ігрышча адносіцца да традыцыйнай лексікі ў гаворках абедзвюх моў. У Беларусі яно характэрна для паўночна-ўсходняга дыялекту, у адзінкавых выпадках зафіксавана на астатняй тэрыторыі. У дыялектнай рускай мове сустракаецца на заходняй мяжы ў раёне Бранска, пашыраючыся на ўсходзе валагодскай і кастрамской груп гаворак. Астатнія лексемы, якія прыведзены ў артыкуле з беларускай тэрыторыі, у названым вышэй даследаванні рускіх гаворак не адзначаны.
Матэрыял паказаў, што лексічная сістэма назваў збораў з працай, з аднаго боку, і збораў без працы, з другога, уяўляе сабой разгалінаваную сістэму найменняў, у аснове якіх ляжаць розныя элементы рэчаіснасці. Розніца паміж назвамі ў носьбітаў розных гаворак залежыць ад таго, якія яе элементы яны лічаць (успрымаюць) важнымі, асноўнымі.
78 👁