Старонка 227
◀ / 273 ▶
на. Ёсць артыкулы, прысвечаныя аналізу асобных фанетычных з'яў. У некаторых працах прыводзяцца дыялектныя тэксты з гаворак даследуемай тэрыторыі: вв. Халпенічы, Бабровічы, Горталь, Амяльная, Рэчкі. Асобныя факты даследуемых гаворак прыводзяцца ў шэрагу іншых прац. Прыводзім узоры тэкстаў сучасных гаворак выганаўскага Палесся: вв. Доўгая (мясц. Довга, Довгая; паўночнабрэсцкі дыялектны тып) і Гошча (мясц. Гэшча; паўднёвацеляханскі дыялектны тып). Запісана аўтарам у красавіку 1987 г. У гаворках вв. Доўгая і Гошча ў становішчы пасля галосных перад зычнымі, у пачатку слова і ў прыназоўніках вымаўляецца губна-губны в (вовкі, вжэ, був, в лес). ЯК ГОРЭЛО НАШЭ СЕЛО Брат мне росказвав. Я шчы маленькі був, а брату годэв чэтырнацаць було. Парцізаны сказалі, шо немцы будут паліці. Усе уцеклі в лес — брат трохі затрымавса. Прыехалі немцы. Нікого не знайшлі. Васіль вэльмі спу- Груца А. П., Паўлоўскі І. І. З лексікі в. Святая Воля // Жывое слова. Мн., 1978; Клімчук Ф. Д., Яшкін І. Я. З лексікі Выганаўскага Палесся (вёска Горталь Івацэвіцкага раёна) // Народнае слова. Мн., 1976; Арашонкава Г. У. З дзеяслоўнай лексікі Брэсцка-Пінскага арэала // З народнага слоўніка. Мн., 1975; Аляхновіч М. М. З лексікі вёскі Валішча Пінскага раёна // Народная лексіка. Мн., 1977. Araszonkowa A. Uwagi o refleksach samogłoski o w południowo-zachodnich gwarach białoruskich // Slavia Orientalis. 1972. R. 21. N 1; Міхайлаў П. А. Аб адной фанетычнай асаблівасці паўночналагішынскіх гаворак // Тыпалогія і ўзаемадзеянне славянскіх моў і літаратур. Мн., 1973. Мяцельская Е. С., Камароўскі Я. М. Беларуская дыялекталогія: Хрэстаматыя. Мн., 1979. С. 228—232; Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся. С. 124, 125, 127. Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1964; Блінава Э. Д., Мяцельская Е. С. Беларуская дыялекталогія. Мн., 1969, 1980; Вештарт Г. Ф., Выгонная Л. Ц., Лучыц-Федарэц І. І., Мартынаў В. У. Лексіка Палесся ў прасторы і часе. Мн., 1971; Толстой Н. И. О лингвистическом изучении Полесья // Полесье. М., 1968; Мацкевіч Ю. Ф. Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове. Мн., 1959; Бірыла М. В. Этымалагічна мяккія губныя зычныя ў беларускіх народных гаворках // Працы Ін-та мовазнаўства АН БССР. Мн., 1957. Вып. 3; Ён жа. Рэфлексы агульнаславянскіх о, ъ, ь, е, ь у беларускіх гаворках // Працы Ін-та мовазнаўства АН БССР. Мн., 1959. Вып. 6.; Ён жа. Парныя па цвёрдасці-мяккасці д—дз' (д'), т—ц' (т') у беларускіх гаворках // Працы Ін-та мовазнаўства АН БССР. Мн., 1960. Вып. 7; Ён жа. Вынікі пераходу е (<е, ь) у о і з'явы, звязаныя з ім у беларускай мове // Prace filologiczne. Warszawa, 1964. T. 18, cz. 2.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 273 ▶