Старонка 220
◀ / 273 ▶
Я. Р. Самуйлік З ГІСТОРЫІ ВЫВУЧЭННЯ ГАВОРАК ВЫГАНАЎСКАГА ПАЛЕССЯ Выганаўскае Палессе — невялікі рэгіён у наваколлях Выганаўскага возера, якое знаходзіцца ў міжрэччы Шчары і Ясельды. Яго эканамічным цэнтрам з'яўляецца гарадскі пасёлак Целяханы. Найбольш пашыраныя гаворкі гэтай тэрыторыі — паўночнабрэсцкія (цэнтральнацеляханская група) і паўднёвацеляханскія (узоры тэкстаў гл. у канцы артыкула). На ўскраінах існуюць гаворкі гродзенска-баранавіцкія (панямонскія), паўночналагішынскія, загародскія і інш. 1 Нейкіх карэнных змен у структуры гэтых гаворак на працягу апошніх 100—150 гадоў не заўважана. Першапачатковыя звесткі аб гаворках выганаўскага Палесся знаходзім у фальклорных і этнаграфічных працах, хоць мясцовыя дыялектныя рысы ў іх адлюстраваны не ўсе. Часам гэтыя рысы толькі «прасочваюцца» ў тэкст. У 1847 і 1851 гг. апублікаваны працы Р. Зянькевіча 2, у якіх змешчаны тэксты песень, запісаных у Пінскім павеце. Заўважым, што большая частка выганаўскага Палесся ўваходзіла ў той час у Пінскі павет, на асноўнай частцы якога пашыраны загародскія (заходнепалескія, брэсцка-пінскія) гаворкі. Тэксты публікацый Р. Зянькевіча прыведзены ў перакладах на польскую літаратурную мову або ўяўляюць сабою няпоўную транслітарацыю з мясцовых гаворак на польскую мову. У апошніх, так званых «макаранічных», тэкстах захоўваецца нямала мясцовых дыялектных рыс. На жаль, пашпартызацыя гэтых тэкстаў адсутнічае. Таму немагчыма дакладна ўвязаць тэксты з асобнымі гаворкамі. Сустракаюцца часам рысы, характэрныя для сучасных гаворак былой паўночнай Піншчыны (Целяханшчыны), напрыклад формы tużyt, lubit 3. Таму можна меркаваць, што асобныя тэксты запісаны ў гэтым рэгіёне. 1 Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся: Фанетычны нарыс. Мн., 1983. С. 7—12, 38—39. 2 Zieńkiewicz R. Pieśni ludu zebrane w Pińszczyźnie // Athenaeum. Wilno, 1847. T. 4, z. 4; Ён жа. Piosenki gminne ludu pińskigo // Athenaeum. Kowno, 1851. T. 4, z. 6. 3 Zieńkiewicz R. Pieśni ludu... T. 4, z. 4. S. 9.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 273 ▶