гэтая была жывой у гутарковай мове кіяўлян, але к XI—XII стст. часткова пачала выцясняцца пад уплывам поўначы. Як паказвае карта, складзеная аўтарам на матэрыяле сучасных беларускіх народных гаворак, парадыгма цяперашняга часу жану, жанеш, жане, жаном, жанеце, жануць займае паўднёва-заходні арэал, які накладаецца на паўднёва-заходні дыялект і палескую групу гаворак7. Такія формы зафіксаваны ў СПЗБ (1, 454—455). Да той жа дыялектнай лакалізацыі адносіцца дзеяслоў гонити: тогды тот за своимъ зверемъ мает гонити и через чужую землю (77). Ім адпавядаюць сучасныя дыялектныя формы ганіць, гоніці, гоныты (СПЗБ, 1, 418—419).
Прааналізаваны фактычны матэрыял дазваляе зрабіць вывад аб тым, што лексічныя адзінкі рубаці, цяці і іх дэрываты складалі норму беларускай і ўкраінскай пісьмовых моў данацыянальнага перыяду.
Тое ж можна сказаць і адносна словаформ, якія ў помніку прадстаўлены адзінкавымі выпадкамі ўжывання. Мы маем на ўвазе парадыгму цяперашняга часу дзеяслова гнати (гонити) — жену, женешь і г. д.
Радзей лексічныя варыянты сустракаюцца ў назвах жывёльнага свету: кобыла — кляча: А естлибы панского стада хто жеребца або кобылу пограбилъ; а што ся дотычетъ мужиковы клячы або жеребца доморослого (93). Як відаць з прыведзеных ілюстрацый, слова кляча ўжыта з адценнем стылістычнай зніжанасці, што падкрэсліваецца супрацьпастаўленнем азначэнняў: панского стада кобыла і мужикова кляча.
Слова стадо (мн. стада) адносіцца толькі да сукупнасці коней і знаходзіцца ў апазіцыі да быдло, якое аб'ядноўвае іншых свойскіх жывёл: А волно теж будет мужу отписати жоне своей вси свои рухомые речи, кром зброи, а стада и челеди неволное и быдла дворного третюю часть (25).
Проціпастаўляецца маладая неаб'езжаная свирепа і кабыла: А свирепа естлибы которая в бороне не бывала, або дров не воживала; Естлиб хто кому побрал стадо свирепъе на его або на своей земле (93); параўн. стараж. рус. свирѣпъ — 'дзікі, злы, люты, звярыны' (Прэабражэнскі, 2, 260—261).
7 Архіў карт пятага тома Лексічнага атласа знаходзіцца ў сектары дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі.
82 👁