фоне агульнавядомага наймення пуп/пупок. Геаграфія ж гэтай лексемы, але ў значэнні 'страўнік у жывёлы', 'начынены мясам свіны страўнік', 'вантробы', 'хто нізкага росту' значна шырэйшая і мае заходнюю лакалізацыю (гл. далей).
У Воранаўскім, Іўеўскім раёнах у значэнні 'бязрогая карова' занатавана лексема букса, якая таксама з'яўляецца рэгіянальным экзатызмам. Яе ўжыванне адзначана на фоне пашыраных тут найменняў бязрогая, лабатая. Дасканалага тлумачэння паходжання гэтай лексемы няма, але хутчэй за ўсё яна звязана з літ. buksà (LT, 169; ЭСБМ, 1, 406). У літоўскай мове ёсць гняздо аднакарэнных лексем: buksà 'бязрогая карова, чалавек без пальцаў', bùkti 'тупець, прытупляцца, затупляцца', bùkas 'тупы' (LKZ, 1, 1143—1145), а таксама bùkšas (разм.) 'бязрогі, камолы' (LKZ, Ліберыс).
У значэнні 'чарга, радоўка' ў Шчучынскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім і Вілейскім раёнах адзначаецца лексема рата, запазычанне або з польскай, або з нямецкай мовы. Агульнагерманская лексема rat мела значэнне 'турбота, клопат аб адзенні, харчаванні', 'патрэба ў харчаванні, адзенні', 'усё тое, што характарызуе жыццёвы ўзровень'. Адсюль развілося значэнне 'карысць, якую можна атрымаць ад назапашвання, забеспячэння ўсім неабходным з аплатай у будучым' (Грым., 14).
У сучаснай нямецкай мове Rate 'частка, доля, частковая аплата', in Raten zahlen 'плаціць у растэрміноўку' (НРС, 2); польск. rata 'частковая плата', лац. rata pars 'дамоўленая частка' (Брукнэр, 454; Кюнэ, 92), 'частка грашовага доўга, які трэба выплаціць у адзначаны тэрмін' (Дарашэўскі, 7, 28; SWO, 627; Варш. сл., 5, 479) 21.
Магчыма, у гаворках паўночна-заходняй зоны мы маем вынік звужэння семантычнага значэння слова і перанос гэтага значэння на частку агульнага абавязку, якім з'яўляецца пасьба жывёлы. Значэнне 'дамоўленая частка', відаць, і легла ў аснову значэння лексемы рата 'чарга, чарговая павіннасць'. Акрамя таго, пастуху, якога наймалі, выплачвалі або адзеннем, або харчаваннем.
Слоўнікі фіксуюць ужыванне гэтай лексемы ў тым жа
21 У значэнні 'купляць, плаціць у растэрміноўку' лексема ўваходзіць у словазлучэнні плаціць ратамі, сплаціць раты, купляць на раты, браць на раты, у ратах, якія фіксуюцца ў слоўніках польскай мовы. У гэтым значэнні лексема вядома і ў гаворках Беларусі (СПЗБ, 4).
78 👁