Старонка 190
◀ / 273 ▶
значэнні 'гайнююць (пра ваўкоў)' ужываецца дзеяслоў гандлююць, які па паходжанні, магчыма, звязаны з польск. handel 'гандаль'<ням. Handel 'тж'. З ням. handeln 'гандляваць' запазычана польск. handlować, адкуль яно трапіла ў беларускую мову (ЭСБМ, 3, 47). У асноўным сваім значэнні гэты дзеяслоў вядомы паўсюдна. У значэнні 'гайнаваць' ён адзначаны ў Навагрудскім, Карэліцкім, Стаўбцоўскім, Нясвіжскім, Клецкім раёнах на фоне пашыранага ў гаворках гайнаваць. У гэтых жа раёнах ён адзначаны і збіральнікамі СПЗБ (1, 418). У Ляхавіцкім раёне (СПЗБ, 1, 418) ён падаецца ў значэнні 'распуснічаць' (параўн. таксама польск. handlować 'жыць з палюбоўніцай', Варш. сл., 2, 13), што, магчыма, мела пэўны ўплыў на ўжыванне лексемы гандляваць у значэнні 'гайнаваць' у адзначаных беларускіх гаворках. У гэтым жа арэале занатаваны назоўнік жаночага роду гандля 'зграя ваўкоў', утвораны па аналогіі з гайня, вясёлля, рыскаўня 'тж'. Па-за межамі зоны дзеяслоў гандляваць 'гайнаваць' фіксуецца ў Шумілінскім і Краснапольскім раёнах. Часам запазычанні, якія вылучаюцца сваім перыферыйным пашырэннем, выходзяць за межы зоны. Так, на перыферыі паўночна-заходняй дыялектнай зоны адзначаецца лексема вогер 'непакладаны конь'. Па паходжанні звязваецца з тур. ajkir, öjgür 'тж' (ЭСБМ, 2, 178). Лексема фіксуецца на захадзе зоны, а таксама ў яе паўднёва-ўсходняй частцы, выходзячы часам за яе межы. Выступае яна на фоне пашыранага таксама ў гэтым арэале наймення жарабец, а ў Ганцавіцкім, Лунінецкім, Салігорскім і Жыткавіцкім раёнах — паралельна з ім. Адзначаюцца таксама варыянты вогер, вогір, вогар. У Бярозаўскім, Ганцавіцкім і Салігорскім раёнах занатаваны варыянты з адпадзеннем пачатковага зычнага: огер, огэр, а ў Драгічынскім раёне — варыянт гогэр. Лексема voger, oger 'тж' пашырана ў беларускіх гаворках Беласточчыны, дзе яна вельмі часта суіснуе з лексемай zarabec 18. Яна ж вядома і польскай мове: ogier, ogiera 'самец, конь непакладаны, стаднік' (Варш. сл., 3). Хутчэй за ўсё польская мова і з'явілася пасрэдніцай пры засваенні гэтай лексемы. Картатэка Гістарычнага слоўніка беларускай мовы не мае звестак аб яе 18 Atłas gwar wschodniosłowianskich Białostocczyzny. T. III, карта II (рукапіс захоўваецца ў ПАН).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 273 ▶