Старонка 185
◀ / 273 ▶
заходнеславянскіх гаворках у тым жа значэнні адзначаецца найменне паз, а на тэрыторыі Гродзенскай і захадзе Мінскай вобласці лексема шрам ужываецца больш спарадычна. Тут паралельна з сямействам слоў, што задаецца коранем паз-, выступае найменне шнар, якое, магчыма, з’яўляецца кантамінацыяй шрам+шнур ’тж’. Паўночна-заходняя дыялектная зона інтэнсіўных кантактаў беларускай мовы з балтыйскімі і іншымі мовамі з’яўляецца натуральна даволі насычанай рознымі іншамоўнымі запазычаннямі. Па сваім пашырэнні ў межах дыялектнай зоны лексічныя рэгіяналізмы ў найменнях жывёльнага свету неаднастайныя. Класіфікаваць іх з гэтага боку даволі цяжка. Частка запазычанняў супадае з устаноўленай умоўнай мяжой паўночна-заходняй дыялектнай зоны, але пераважная большасць падобных рэгіяналізмаў характарызуецца тым ці іншым абмежаваным пашырэннем (па ахопе гаворак зоны, па ступені ўжывальнасці і інш.) (гл. карту ізаглос № 1). У межах вызначанай зоны, за выключэннем яе паўночнай часткі, на сумежжы з Літвой у значэнні ’авадзень’ выступае лексема гіль. Па сваім паходжанні гіль ’конскі авадзень’ звязана з літ. qylys ’авадзень’ (ЭСБМ, 3, 84), а таксама з qélti ’жаліць’ (Лаўчутэ, 44). Занатаваная ў Шчучынскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Ашмянскім, Маладзечанскім, Астравецкім, Пастаўскім раёнах лексема гіль супрацьпастаўляецца агульнавядомай у астатніх гаворках лексеме авадзень (вадзень, авад, овад і інш.). Дадаткова лексема гіль адзначана ў Гродзенскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Стаўбцоўскім, Валожынскім, Смаргонскім, Лагойскім раёнах (карта «Што абазначае слова гіль»). У гэтых межах лексема гіль адзначаецца і ў значэнні ’здрок’ і супрацьпастаўляецца лексемам авадзень і здрок. Дарэчы, звычайна істотнай розніцы паміж самімі насякомымі авадзень (Oestridae Hypodermatinae) і здрок інфарматары не адзначаюць. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы дае значэнне ’авадзень’ для лексемы здрок з паметай абл. (2, 465). У гэтых жа межах занатаваны і дзеяслоў гілююць, які можна таксама лічыць паўночна-заходнім рэгіяналізмам. Ён утвораны ад асновы гіль па агульнапрынятай і дзейснай мадэлі (параўн. гізуюць, здракуюць, зыкаюць, стракуюць і г. д.). Такім жа добра акрэсленым пашырэннем у межах гэтай зоны характарызуецца і лексема ламбук ’цвёрдая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶