НАГАЛЁ'КІ прысл. Наўскач. Коней не берагуць, надшывальцы: нагалёкі на в ад ano ŭ i з вадапою едуць. НА'ЛІССЯ прысл. Далёка. Пайшлі куды налісся, якія там могуць быць ягады, там балота, цьма непралазная, НО'ДАЦЬ незак. Вышукваць. Што ты тут нодаешг скажи, што табе трэба? НЯКЛЁПІСТА прысл. Непристойна, няёмка. Няклёпіста як атрымалася, ты, кум, прабач яму, малады яшчэ. ПАДТАНЁХВАЦЦА незак. Імітаваць танцавальныя рухі, прытанцоўваць. Якая малая Сонькіна, як пачуе музыку, падтанёхваецца на каленях у маці. ПАШЫ'НА ж. Ссечаны хмызняк для стажар'я. Пашины насячыце многа, стог сена будзем вялікі класці. ПЕ'ТАВАЦЦА незак. Многа i дяжка працаваць. Во, лёс у нашай Сонькі: усё жыццё петуецца, прасвету не бачыць. Хапіла ў жыцці ўсяго, выпетавалася, адпачыць хвіліны не было. ПРЫНО'ДЗЩЦА зак. Уладкавацца, прыстасавацца* прыладзіцца. Во, глядзі, як прынодзіўся, скурчыўся каля каптура i заснуў. ПУРЬГМ м. Прыпар, гарачы час. Прабачце, суседзі, парадак у хаце не дужа ладны: пурым зараз—I сена сушим, i збажыну ўбіраем, i жонка тут-тут радз'щь будзе. ПУРЬГМАЦЬ незак. Наліваць поўна. Напурымаў поўнае вядро i да хлява данесці цяжка будзе. РАССЯМЕ'НЬКАВАЦЬ незак. Лагодна размаўляць пра нешта неканкрэтнае. Не рассяменькавай там, кажы: ці так, ці гэтак. РУЧЫ'ЦЬ незак. Шанцаваць. Яму ў жыцці ручыла, ён у кашульцы нарадзіўся. САЗНІЯ'НІЦЬ зак. Падсмаліцца. Прыгарнуў кашулю да гарачай печкі, а кашуля тая i сазніяніла. СПУ'ЛІЦЬ зак. экспр. Украсці. Во, злодзей, пад самым носам спуліў разноску. ТРЫЛУ'ЗІЦЬ незак. Трызніць. Васька ўсю ноч трызлузіў. Збірае з дуба голле, трылузіць, вярзе небыліцу. ТУРЧСУК м. Цвыркун. Пад печкай турчок цэлую ноч турчыць, спаць не дае. УЗАУРА'ЦЦА зак. Наткнуцца. Ішоў, як сляпы, узараўся на місу з мукой, парассыпаў усю. УТАУПЛЯ'ЦЦА незак. Змяшчацца. Трэба ж, колькі сена накасіў Сямён: у пуню не ўтаўпляецца. ХАЛМА'К м. Жмут. Халмак сена карове кінула i бягом на работу
Дадатковыя словы
нодаешr, нодаць, пашына, петавацца, прынодзщца, радзщь, рассяменькаваць, ручыць, сазніяніць, спуліць, стажаря, узаурацца, утаупляцца
17 👁