трэба стромынку браты. Карсынь Іван. От у Мані маха дзеўчына, як вона собе кавалера знайдэ. У нас і нэмаш зарэ такіх вэлізных хлопцоў. Шылін Бяроз.
МОВША м. Ляўша. Мовша і пысаты лівою рукою брався, да набога побачыла, одучыла. Карсынь Іван.
МЭЛЬКУТ м. Балбатун, пляткар. Ну і мэлькут наш сусід, нычого ны втрымаецця на язэковэ. Вайская Кам. Мэлькута того знають в сэлі. Амелянец Кам.
НАЯДА м. і ж. Той, хто любіць навучаць іншых. Знов прышла наяда, будэ надокучяты своімы указамы. Азяты Жабінк. От ужэ наяда, так наяда. І тут ёй трэба ўлесці, нэ можэ, коб нэ гучыці кого. Шылін Бяроз.
НУДЭРА м. і ж. Зануда. Як то вік прожыты з такою нудэраю. Кустын Брэсц. Ужэ нудэра адвесіла губу, то гаварыць ня будзе доўга. Падлаззе Лях.
НЫОБОЛЬ, НЭОБОЛЬ м. Зайздроснік. Ныоболь ты, будэ і у тыбэ, ны усэ зразу робыцца. Выжлавічы Пін. І ты ішы надзееса, шо гэтой нэоболь тобе поможэ? Вон жэ радоваціс оно будэ, як у тэбэ бэда. Шылін Бяроз.
НЫПРЫЛЮДОК м. Нелюдзь. Шо з его возьмэш. Він за вырсту убходыть, шо б ны пуздороватысь. Ныпрылюдок такый. Дарапеевічы Малар.
ПАЦЯНЕЧНІК м. Гультай. Але ж і пацянечнік геты Адасеў хлопец, трактар паставіць, а сам пад куст зашыецца і спіць цалюткі дзень. Кукава-Бор Ганц.
ПЛЮХА ж. Неахайная жанчына. Плюха, прыбралас бы крохы, тэпэр жэ свято. Табулкі Пін.
ПОСВІСЦЁЛ м. Нясталы чалавек. Чого вона за его пошла, чы ж гэто мужык, посвісцёл некі будэ, зразу відно, шо гороваці прыдэца. Шылін Бяроз.
ПОСІРТУХА ж. Жанчына, якая любіць хадзіць па хатах. Ходыть гэта посіртуха од гыршы до гыршы, дэ хаты шыршы. Маладзельчыцы Пін.
ПОХАТАРНЫЦЯ ж. Тое ж. Ходыть похатарныця од хаты до хаты і мэлэ языком. Табулкі Пін.
ПОХАТУХА ж. Тое ж. Ідэ вжэ тая похатуха, сядэ й просыдыть повдня. Ласінцы Драг.
ПРОЙДАК м. Прайдзісвет. Такому пройдакові ніц і нэ зроб'ят, бо знают, шо его ўжэ нэ зменіш. Шылін Бяроз.
ПРОСЮХА ж. Пазычальніца. Нэ була б она просюха, як прыдэ ў хату, то нэ одыйдэ, коб шчо нэ выпросыты. Табулкі Пін.
78 👁