заспывають, то пойду, а так — не». I досыпаў той чорт грэблю оно до Ясельды. Ясельду ны ўспіў засыпаты, піўні заспывалы. Пропаў той чорт, а грэбля осталася сырыд болота. /. L Волшу 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ПУСТАШЫ ПОЛАЦКАГА РАЁНА АБЦОТАЦЬ зак. Занасіць, забрудзідь (пра адзенне). Трэба ж так, штаны абцогаў, паглядзі, які ты мурзаты, колькі на табе бруду. АБЯЗВЕ'ЧЧА н. Грувасткая, нязручная рэч. Аграбільна ж зрабіў, не аграбільна, а абязвечча нейкае. АКА/ТАВАЦЬ незак. Біць, лупцаваць. Пачакай, пана кай, будзе цябе маці акатаваць, неслух несусветны, АЧАРСТАЦЕ'ЦЬ груб. Надакучыць. Змоўкні, ачарстацеў ужо са сваімі разважаннямі, недаверам да людзей. АНАЛЛЁ' зборн. Нахабныя птушкі, жывёла. Пасеялі ячмень, дык гэтае ж аналлё: куры, верабЧ — узыйсці не дадуць, усё да зярнятка выберуць. Фашысты, як аналлё якое, наваліліся на вёску, абрабавалі людзей, пабілі, папалілі. АПРАГА'ЦЦА незак. Выгравацца (на печы). Усю 31му апрагаецца на печы, нічога не робіць, каб палец аб палец ударыла. АТРАПЛЁНЫ прым. Хуткі, неразважлівы, бесталковы. Убег у хату, закрычаў, як атраплёны. БАДЗЯ'ЛЫ прым. 1. Брудны. Я кую ты паддзёўку апрануў? Бадзялую! I табе не сорамна? 2. Легкадумны ў паводзінах. За такога бадзялага пойдзеш замуж? БЕ'ЦКАВАЦЦА незак. Гараваць, адчуваць цяжкасцк Сена накасілі мала, усю зіму бецкаемся з сенам. БУРСМО'ЛЩЦА незак. Калупацца, выбіраць лепшае. Паглядзі, бацька, як сынок твой не есць, а толькі бурсмоліцца. БУШНЕ'ЦЬ незак. Паўнець, таўецець. Манька з дня на дзенъ бушнее, ці ні нявольная яна? ВЬГДЛАЖЫЦЦА зак. Паваліцца i ўдарыцца аб зямлю. Каля сяней так выдлажыўся, што ледзь падняўся. ГАЛАЖЫТА м. Лянівы, неахайна апрануты чалавекг гультай, лайдак. Прыйшоў гэты галажыга i клянчыць
Дадатковыя словы
акаітаваць, апрагацца, ачарстацець, бадзялы, бецкавацца, бурсмолщца, бушнець
7 👁