АГАПКА ж. гл. гапка.
АЖАРКІ мн. Скваркі ад ператопленага нутранога тлушчу. Трэба засмачыты боршч, то ўкіну ажаркі. Сялец Бяроз.
АЗАЛЕЦЬ зак. Абрызгнуць, пракіснуць (пра малако). Яўсевічы, В. Сялюцічы, Белка, Пціч Петр.
АНДРЫЯН м. Свіны страўнік, начынены мясам і правялены. Мікашэвічы Лельч.
БАЛЭЙБУХ м. Бабка, прыгатаваная з дабаўленнем тоўчанай бульбы. Камароўка Брэсц.
БАНКУХА ж. Род печыва. Замосты Кам.
БАСМАНЫ, БАЦЬМАНЫ мн. Коржыкі з льнянога семені. Харэва Пруж. 2. Абрадавыя прэсныя коржыкі. Гарадняны Пруж., Запруды Кобр. 3. Бульбяныя аладкі з прымессю мукі. Броды Пруж.
БЕЧ м. Страва з запечанай дранай бульбы, бабка. Дуброва Лельч.
БЛІЗНЮКЫ мн. Два пірагі, якія маладая нясе маладому. Нэплі Брэсц.
БЛЯШАНЫК м. Хлеб, спечаны ў бляхах. Ракітніца Жабінк.
БОБІК м. Страўнік, начынены мясам і правялены. Лунін Лун.
БОБОК м., БОПКІ мн. Маленькія галушкі, якія пякуцца на Саракі. На Сорок сетыйе пеклі сорок бопкоў, да шчэ борону і плуга, і косу, хлопчыкам борону і плуга, а дзеўкам — серпа. Кароцічы Стол.
БОХОННЕ н. зборн. Боханы (хлеба). Бохоння насаджала поўну печ. Красная Воля Лун.
БУБЛЫ мн. Галушкі. Дудзічы Калінк.
БУКСЫ мн. Галушкі з мятай бульбы і мукі. Тоўканыя з мукой, голушкы поробать, называйуть буксы. Буксы варыла. Бярозаўка Кам.
БУЛЁНЫ мн. Цэлая вараная бульба. Булёны потоўкці — то баба з мятых картопляў. Запясочча Жытк.
БУРАКОЎКА ж. Бурачны боршч. Буракоўкі йана не захацела і ў рот браць. Кіраў Нар.
БЭБАХ м. Страўнік у каровы. Дрэбск, Любань Лун.
ВАРА ж. Усё варанае, гатаванае. Бобрык Пін.
ВАРУНКА ж. Адзін кавалачак пакрышанай бульбы. Кажан-Гарадок Лун.
ВАРЭНІНА ж. Рэдкая страва з жытняй мукі, папярэдне падпражанай. Дварэц, Вітчын Лун.
ВЫБЭГЕНЬ м. Сухі выраст з боку буханкі хлеба.
79 👁