ТЭМАТЫЧНЫЯ ГРУПЫ ЛЕКСІКІ
М. М. Аляхновіч
СЛОЎНІК НЕАДНАЗНАЧНЫХ ДЗЕЯСЛОВАЎ
(з лексікі вёскі Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці)
ГОМОНЫТЫ незак. 1. Гаварыць, размаўляць. Чого забавіласа? От, прышла дядына, да як сталі гомоныты, так і прогомонылі поўдня. 2. Шумець. Ныяк заснуты нэ можна: госты ў другой хаты [пакоі] ўсэ гомонылі і гомонылі, як тут заснэш?
ДЫВІТЫСА незак. 1. Глядзець. Дывіса оно под ногі добрэ, коб грыба якого нэ ростоптаў. Тут трэба ой як дывітыса, коб усэ побачыты. 2. Берагчыся, засцерагацца. По лохачэ йдэш? То мусіш добрэ дывітыса, бо тамэка, у том болоты, усякой заразы хапае — коб нэ ўкусіло шчо. 3. Здзіўляцца. Чого там дывітыса, ты й сам так зробіш, як захочэш. Ныц тут дыўного нэма.
КЕШКАТЫСА незак. 1. Марудзіць. Надумаесса куда пойте, дак зразу кешкатыса почынае: шчо-то пэрэбірае, чого-то нэ знаходыть — ныколі ўпору нэ прыходымо ныкуды. 2. Перабіраць, корпацца. Бувае, оччыныть кухра і кешкаецца ў одэжы, пэрэкладае, дывіцца, зноў складае... І чого там кешкатыса? 3. Грабціся. Куры кешкаюцца ў пэску.
КЛАСТЫ незак. 1. Апранаць. Холодае, пора тэплейшу одэжу класты. 2. Распальваць (вогнішча). Намоклі, огонь трэба класты, коб обсушытыса крохі, бо так замэрзнэм, пэрэхворэем. 3. Есці. Прышоў после роботы, сеў за стол і давай класты ўсэ, шчо стояло — ох і выголоднеў, мусі, бо поеў усэ чысто.
ЛАДЫТЫ незак. 1. Жыць згодна, дружна. Воны побэруцца й будуть ладыты: подобраліса однаковые, шанують однэ одного. 2. Рамантаваць. Подрос хлопэц, помагае батьку хлева ладыты.
ЛОПАТЫ незак. 1. Разрывацца, распадацца. Булькаўкі на воде сталі лопаты. 2. Стукаць. Лопаты дубцом по халявы. 3. Страляць. Накідалі патроноў у огонь, а тые
83 👁