сходзяцца, то расходзяцца, плятуць жыцё плятняком. ПО'ВІДАМ: I ПОВІДАМ НЕ ВІДАЦЬ. Нідзе (анідзе) не відаць. I повідам ні відаць — ён далеко ўжэ. ПО'ЛІВАМ прысл. Цурком, моцна. Полівам вада з вядра цячэ. ПОФХАЦЦА незак. Калупацца, корпацца. Якое мацерыно здароўё? Ходзіць паціху — порхаяцца яшчэ ля хаты. ПРАДСУХНУЦЦА зак. Даць трэшчыну, стаць дзІравым. ГІалядзі мяне, дохтарко, гэдак зуб баліць, мусіць, прадохся. ПРЫМЕ'ЦЬ зак. Мець змогу, магчы. Каб прымеў, з'еў бы мяне, здаецца: такі гадкі чалавек, такі гадкі. ПУБЗДЫР м. Недаростак. Такі пубздыр, a ўжэ да дзяўчатаў падсядая. ПУ'ЦНУЦЬ зак. Упасці ад стомы, зваліцца. Здаецца, пуцнуў бы на ложак i, як ніжывы, праляжаў бы так да вечара. РАЗРАБГЦЦА зак. Папаўнець, паправіцца, патаўсцець. Як ён разрабіўся — у дзверы ні ўлазіць. РАСКАВЕ'СІЦЬ зак. Развесіць (губы). Прышоў, pacкавесіў свае губені ды сядзіць сабе цэлы вечар тут — чаго? РАСТЫКА'ЦЬ незак. Раздаваць абы-каму, распускаць, транжырыць. Растыкаў дабро чужым чужаніцам, а сам галадай. РЭ'СПУСТ м. Распуснік. Рэспуст такіі I чаму толькі бацько цябе ні лупцуя — ні будзя з цябе чалавека. РЭ'СТРАСЬ ж. Нешта зношанае, старое. Што ты рэстрась гэтую зноў правіш — дзірка на дзірцы, латка на латцы, трэба новаё пальто хлопцу зрабіць. Рэстрась ні хата — старая, дзіравая. САЛАПЕ'НДА м. i ж. Салапяка. Салапенда гэтая прыйшла сюды, губы раскавесіў, стаіць. Хто цябе сюды прасіў? СЕ'ДНЯ ж. Сядзенне (як працэс). Абрыдла седня гэтая з дня ў дзеньf хочацца руху якого. СЛЕПЯНДА' ж. абразл. Той, хто дрэнна бачыць; сляў пак. / ўродзіцца ж такая слепянда — нічого яна ні ўбачыць ніколі. СЛОН м. Услон. Сядзь на слоне каля сцяны. СМЯРДЗЮ'Х м. Смярдзючка. Смярдзюх малы, усюды ўлезя, усюды дападзе. 5. Зак
Дадатковыя словы
зеў, прымець, пуцнуць, раскавесіць, растыкаць
1 👁