ЗЯЛЕ'ПУХІ мн. Ыяспелыя плады. Зялепухоў наядзяцца, a тады равуць — жвот баліць.
ЗУФКО прысл. Горача, добра напалена. Рано ішчэ ставіць пірагі, у пены вельмі зурко.
КАЛАМА'ШКА ж. Невялікая двухколая каляска для перавозкі грузаў. Смецце з двара вувезла на каламашцэ на паплоўчык.
КАЛАТУ'ША ж. Зацірка. Карова запусціцца, ні будзе чым калатушы забяліць.
KAMAKI' мн. Пюрэ. Звараные кардоплі, пам'ятые таўкачыком,— ето камакі.
КАМЕ'НЬЧЫК м. Костачка ў пладах (слівах, вішнях i г. д.). Вішнёвае варэнне купіла c каменьчыкамі.
КАМЕ'ШНІК м. Качарэжнік. У камешніку стаялі кіе.
КАМЛЯЖ м. Клунак. Таня нейкі камляк у руках нанесла.
КАПА'ННІЦА ж. Капальніца. Капанніцы ўжэ naпрыходзілі, а ты ўсе капошысса.
КАРАВА'ЦЬ ж. Ложак. У спальні стаяць дзве жалезные караваці.
КАРДАПЛЯ'НІК м. Блін з дранай бульбы. У ранку кардаплянікі пякла.
КАРДО'ПЛІ мн. Бульба. Лето зусім сухое, відаць кардопляў ні будзе.
КАУНЕФЫК m. Манжэта. Каўнерыкі засталоса naпрьішываць у рукава.
КФЖЛА м. i ж. экспр. Пра неакуратнага, неахайнага мужчыну. Кіжла ты, колькі будзеш хадзіць чорным.
КІЯ'К м. Пачатак кукурузы. Прэжаные кіякі вельмІ смашные.
КЛАДЫ' мн. Могілкі. На клады ходзяць усе ў нас на радаўніцу.
КЛЕ'СЦІ незак. Клясці. Аўдоцця кляла свайго на чым свет стаіць.
КО'ЧКІ мн. Скочкі. Кочкі растуць толькі на кладах.
КРУЖЭ'НІКІ мн. Нарэзаная ў выглядзе кружкоў тушаная бульба. На дзень паставіла кружэнікоў у печ.
КРУПЯ'НКА ж. Крывяная каўбаса. Крупянка смаш~ ная, калі ў яе дабаўляюць грэчку ці рыс.
КРЫ'ШКІ мн. Бульбяны суп. Крышкі, засмачаные салом з цыбуляю, пахлі на ўсю хату.
КРЭ'СЛО н. Прарэх. Зашпілі ты крэсло свае, а то ходзіш расхрыстаным
Дадатковыя словы
зялепухі, каламашка, калатуша, капанніца, караваць, клесці, кружэнікі, памятые
19 👁