Старонка 115
◀ / 273 ▶
Кацянята так сцягнулі кошку, што ледва ходзіць, бок да боку прысох. ТАВАР м. 1. Матэрыя. У лаўку шмат тавару рознаго прывезьлі. 2. Вырабленая скура на боты, туфлі. Тавар на боты купіць трэба. ТРЭПЯЦЬ ж. Тое, што вельмі белае. Памыла плацё, ня плацё, а трэпяць, аш у вочы коля сваёю бялізною. УЗБАБЭНЧЫЦЬ зак. Моцна стукнуць. Так узбабэнчыў палкай, што ледва падняўсь. УЗЯТКА ж. Ношка, пчаліны збор. У гэтым годзя мёду ня будзя, узяткі няма, ліе дошч, пчолы сядзяць у вульях. УПОКАТ прысл. Покатам. Месца ня было, усе упокат ляглі. УРАТ прысл. Наўрад, малаверагодна. Урат ці змагу скасіць гэтую дзялку травы. ХІПЯР м. 1. Валасы, грыва. Хіпяр адрасціў, а здароўкацца ня навучыўсь. 2. перан. Пыха, фанабэрыстасць. Во начальнік, ня чалавек, а хіпяр адзін. ПАДНЯЦЬ ХІПЯР. Заганарыцца, стаць фанабэрыстым. ЦАПСТРЫКІ мн. 1. Цацкі. Хоць бы вы пападбіралі свае цапстрыкі з-пат нох, валяюцца па ўсём двары. 2. Вырабы з цеста. Якіх толькі цапстрыкаў яна не навыпякала. 3. перан. Выбрыкі. Ня ведаяш якіх цапстрыкаў чакаць ат яе: добра, добра, а раптам злосць. ЦЯГАШЧЫ прым. Які не адпавядае правілам прыстойнасці. Хто за гэтаго цягашчаго мужчыну пойдзя замуш, толькі палуумная. ЦЯГАШЧЫ КОТ. Пра чалавека непрыстойных паводзін. На гэтаго цягашчаго ката няма стрыму, хоць і дзеці вырасьлі. ШЛЁГАЦЬ незак. Біць лазінай. Добра шлёгая свайго малого, хоць і любіць, як душу. ЯЗЫК: ВЫСУНУЎШЫ ЯЗЫК. З апошніх сіл. Бегала на работу высунуўшы язык, пакуль ня зьлегла; З ЯЗЫКА НЯ СПУСКАЯ. Пастаянна гаварыць пра адно і тое ж. Яна з языка ня спускае, усё пра сына гаворыць, які вучоны, які разумны, які харошы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 273 ▶