ГУБЕ'ЛЬ м. Губаты чалавек. Атвесіў ўжэ свае вялізные губы, губель гэты, i яшчэ нешто даказвае. ГУРО'ЧИІК м. Агурочнік. Палій гурочнік увечарэ, каб хоць трохі гуркі выраслі. ГУСЦЕ'ЧА ж. Гушчыня, зараснік. Адна гусцеча ў Пажарніцы, хай мужыкі пойдуць да выцярабяць. ДАБРЭ'ННЫ прым. Вельмі добры. Такі ўжэ дабрэнны чалавек, што ні nanpaci, yce дась. ДАЛІКА'ТНЫ прьш. Пераборлівы. Далікатны твой хлопец: i етэ ні так, i тое ні етак. ДАНО'СКІ мн. Абноскі. Я ні буду Коліны даноскі насіць, лепш жыду ў воз выкінь! ДРАБА'НЧЬІК м. Дробны кавалачак бульбы. Юху ўсю з'есь, драбанчыкі на дне астаюцца. Е'СЯКА незак. Ёсць. Воля, ці есяка ў цябе сіто, хоць муку прасею на хлеб. ЖВА'КА: ЖВАКУ ЖАВАЦЬ. Жвачку жаваць. К вечару вопухаль у каровы спала, стала жваку жаваць. ЖНЕ'УНІК ж. Іржышча. На другі год на жнеўніку картоплі пасадзім, a цяпер хай жыто расце. ЖЫВУ'ШЧЫ прым. Жывы, жывучы. Такі ўжэ жывушчы гэты чалавек. . ЗАВУ'ТКА ж. Вытачка. Вечар такі доўгі зімою, што завуткі пазаганяла ў кохце i падлажыла. ЗА'ДАК м. Азадак. Я к парасяці, а яно затка не паднімае. ЗАПНУ'ЦЬ зак. Завесіць. Трэба запнуць вокна, а то ўжэ вечар на дварэ. ЗАЧА'ХНУЦЬ зак. -Патухнуць. Пакуль стаяла каля калодзейзя, то ў печы зачахло, трэба патрашанкі ставіць. ЗДО'БНО прысл. Зручна. Абы здобно было ў ботах хадзіць. КАПАЦЕ'ЦЬ незак. Канаць, працякаць. Нетто вядpo капаціць, мабыць цячэ, хай бацько выражэ дно, naмідоры добрэ закрываць нанач. КАРТАПЛЯ'НЫ прым. Бульбяны. Заўтрэ напяку картапляных блінцоў, сёдне картопляў вечарам начышчу. КАСЦЯРСУВІЦА ж. Курынае проса. Хоць касцяровіцы свіньям нарві, а то дзень равуць у хляве. КАУТА'ЦЬ незак. Глытаць. Д ты есці толкам ні можэш, толькі каўтаеш, хіба цябе хто гоніць? КІРЗАТЫ прым. Кірпаты. Кірзаты кажуць на таго, у каго нос як картопля, круглы такі
Дадатковыя словы
гуро'чйік, гурочиік, драбанчьік, жвака, жнеунік, завутка, зачахнуць, зесь, капацець, каутаць
3 👁