АТЛЁГА ж. Адліга. Як соль мокра на стале, то атлёга на дварэ (прыказка). Атлёга на дварэ і с крыш пачынае капаць.
АХВАТНЕЙ прысл. Ахвотней. Гуртам і рабіць ахватней, а то адзін сядзіш ззаду.
БАБСКІ прым. Жаночы. Што ты надзеў бабскі жакет, хіба ў цябе насіць німа чаго?
БАГАСТВО н. Багацце. Накапіла багаства на ўсю жызь, ужэ і дзецям і ўнукам хваціць.
БАЛЬКА ж. Бэлька. Бальку трэба пакласці, а потым доскі.
БАЛЬШУШЧЫ прым. Вялізны. Ну і хлопец у цябе бальшушчы вырас да і рабіць усе ўмее.
БАРАНАК м. Абаранак. Паехала ў Пагост на кані, то першым дзелам баранкаў накупляла дзецям.
БЕЛЬМА мн. груб. Вочы. Чаго ты бельма свае вытрашчыў?
БЕРАЖЫЦЦА незак. Сцерагчыся. Трэба беражыцца, адзявацца цёпло, каб ні прастыць.
БЛІШЧАСТЫ прым. Бліскучы. Такі мацяр'ял блішчасты, аж глядзець нельга, і купіла нейдзе.
БЛУТАЦЦА незак. Бадзяцца. Ні блутайса па хатах, лепш ляш да атдыхні.
ВАБІРЫЧ: УЗЯЦЬ У ВАБІРЫЧ. Абхапіць, сціснуць рукой. Так мьясо ўзяла ў вабірыч і цярэбіць сабе.
ВАРЫВА н. Вараная страва. Бацько нічого ні хочэ з варыва есці, хоць што хочэш рабі.
ВАТО прысл. Хутка, зараз. Толькі падаю карову, дам свіньям і вато прыду.
ВОДЗЕ прысл. Тут. Ні туды глядзіш, водзе вядро стаіць.
ВОНЬ прысл. Вунь. Вонь там стаялі дзве ёлкі, да вайны зрэзалі, а цяпер соткі.
ВОТДЗЕКАВО прысл. Вось тут. Бяры нітку і завяжы вотдзекаво і вотдзекаво.
ВУНЬДЗЕ прысл. Вунь. Вуньдзе стаяла стара хата, а нову бліжэй к агароду паставілі.
ГАРУШЧЫ дзеепрым. Гаротны. Якая гарушча жанчына, а ідзе, як струна.
ГАРЭТНЫ прым. Гаротны. Гарэтна жанчына, усе жыццё адна прагаравала.
ГРАБЯНЕЦ м. Грэбень. Дачухна, дзе ты мой грабянец дзела? Трэба хоць косы рашчасаць.
83 👁