Старонка 91
◀ / 242 ▶
м. — Жытк. (ЛАБНГ), скаль м. — паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ, ТС, ЛП, НС, З нар.сл.), скаля м. — Стол. (ЛАБНГ), скеля ж., шкаля ж. — Хоц. (ЛАБНГ), скала ж.— Шчуч., Маст., Зэльв., Слон., Кам., Бяроз. (ЛАБНГ), скалля ж. — паўн.-усх. з. (ЛАБНГ, НС, ЛП, З нар.сл.), ходкі мн. — Кобр., Іван., Малар. (ЛАБНГ), паходкі мн. — Малар., Лельч. (ЛАБНГ, ЛП), уход м. — Шчуч. (ЛАБНГ), разведка ж. — агульн. (ЛАБНГ, ЛП). Яечкі і лічынкі ў пчол: чарва ж. — агульн. (З нар. сл., Мат. Гродз., Мат. апыт.), чэр ж. — Раг. (З нар.сл.), заседзь ж. — Іўеў. (З нар.сл.), люлька ж. 'лічынка пчалы' — Малар. (ЛП), дзятва ж. 'пчолы, якія выходзяць з лічынак, і лічынкі' — Паст., Мсцісл., Смален. р. (З нар.сл., Дабравольскі, Мат. апыт.). П'яўка Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл і чалавека, прысмоктваючыся да іх цела. п'яўка ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч), пляўка ж. — Навагр., Карэл., Стаўб., Ганц., Драг., Іван. (ЛАБНГ, НЛ, З нар.сл.), піяўка ж. — Рас., Карэл., Клім. (ЛАБНГ), п'яўга ж. — Стол., Лун., Лельч. (ЛАБНГ, ТС), п'явіца ж. — Гродз., Івац. (ЛАБНГ), плявіца ж. — Бераст., Пін. (ЛАБНГ), півалка ж. — Гарад., Віц. (ЛАБНГ), апівалка ж. — Гарад. (ЛАБНГ), упівалка ж. — Гарад. (ЛАБНГ), вадзянка ж. — Дзятл. (Сл. Гродз.), пугаўка ж. — мясц. (Насовіч). Сараканожка Жывёліна з чарвякападобным целам і вялікай колькасцю членістых ножак; мнаганожка. сараканожка ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Цыхун), шараножка ж. — паўн.-зах.з. (ЛАБНГ), станога ж. — паўдн. р. (ЛАБНГ, ЛП, Шаталава), станожка ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ), станог м. — Стол. (ЛАБНГ), стаган м. — Гродз. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл., ЖС, Нар. сл-сць), шастаножка ж. — Смарг. (ЛАБНГ), танканожка ж. — Смарг. (ЛАБНГ), макруха ж. — усх.-маг.р., Калінк. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Насовіч), макруш м. — Паст., Гарад. (ЛАБНГ, СПЗБ), макруша м. — Паст., Гарад. (ЛАБНГ, СПЗБ), макранка ж. — Сен., Краснап. (ЛАБНГ, Бялькевіч), мархвотка ж. — Добр. (ЛАБНГ), бабура ж. — мясц. (Насовіч).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 242 ▶