Старонка 87
◀ / 242 ▶
дычна паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Сл. Гродз., Насовіч), бздзюль м., бздзіль м., бздуль м., бзьжзюль м., бздзюля ж., бздзюлька ж., бздзюха (бздзюха) ж., бздуха ж. — Маг. р., Гом. р., Мін. р., усх.-пал. р. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Бялькевіч, Насовіч), смыродніца ж. — Дзятл. (ЛАБНГ, ЖС), ванючка ж. — Ушацк., Нясв., Краснап., Чач. (ЛАБНГ, СЦБ), ванюха ж. — Светлагор., Лун. (ЛАБНГ), блыха ж. — спарадычна цэнтр. частка паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ), блашчыца ж. — спарадычна паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ), плюска ж., плюсква ж. — Астр., Ашм., Іўеў., Гродз., Ваўк., Брэсц. (ЛАБНГ), плусква ж. — Кобр. (ЛАБНГ), плуска ж. — Малар. (ЛАБНГ), блусква ж. — Кобр., Драг. (ЛАБНГ), скочка ж. — Бар. (ЛАБНГ), пікша ж., бікздыкша ж. — Рэч. (ЛАБНГ). Клоп вадзяны: верхавушка ж. — Стол. (ТС). Конік Насякомае, якое скача і стракоча крыламі. конік м. — паўдн.-зах.д., паўн. захад Мін.р. (АЛА, СПЗБ, Янкова), казёл м., казялок м. — паўн. р. (АЛА, СПЗБ, Каспяровіч, Станкевіч), казёльчык м. — Воран. (АЛА), казельчык м. — Гом.р., Смарг. (АЛА, СПЗБ, СЦБ, Шаталава, Янкова), казель м. — Лёзн. (АЛА), казюлька ж. — Свісл. (АЛА), казюля ж. — Стаўб. (СЦБ), казлюк м. — паўн.-зах.з. (СПЗБ), козлік м. — зах.-пал. г. (АЛА, Шаталава), козка ж. — Івац. (АЛА), кузнец м., кузнечык м. — спарадычна віц.-маг. г. (АЛА), кавалік м. — Бяроз. (АЛА), кавалёк м. — Бар. (СПЗБ), скакун м. — Гродз., Стол. (АЛА), скачок м. — паўдн.-усх.з. (АЛА), сыкун м. — Бых. (АЛА), свіргун м. — Брэсц. (АЛА), свірстун м. — Брэсц. (АЛА), стралец м. — Дубр. (АЛА), страказа ж., стракозка ж. — Жытк. (АЛА), саранка ж. — Стол. (ТС), трашок м. — Вілен. р. (СПЗБ), барадач м. — Іўеў. (Сл. Гродз.), жытнік м. 'конік зялёны' — Уздз. (СЦБ). Матылёк Насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых пылком рознага колеру, ад якога залежыць іх афарбоўка. матылёк м., матыль м. — паўдн. - зах. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), матылік м., матыльчык м., мятылік м. — Бяроз., Іван., Ганц., Пін. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), матылка ж., матылька ж. — Гродз. р., зах.-пал. г. (ЛАБНГ,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 242 ▶