вош ж. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Шатэрнік, Насовіч, Гарэцкі), вошына ж. — Гор., Дубр., Шкл., Пол., Рас. (АЛА), вашан м. 'маленькая вош' — Мёр. (НС), вашанок м. памянш. — Ваўк. (СПЗБ), нетра ж. — Бяроз. (Шаталава).
Гніда 'лічынка вошай': гніда ж. — агульн. (СПЗБ, ТС, Шатэрнік, Мат. апыт.), глінда ж. — Воран. (СПЗБ).
Вусень
Лічынка матыля, падобная на чарвяка, з некалькімі парамі ног.
вусень м. — Мін. р., сл.-маз. г., усх.-маг. р., Гом. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Шатэрнік, Мат. апыт.), вусеніца ж. — спарадычна Гродз.р., Валож., Лаг., Лёзн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. мін.-мал., Шаталава), вусельніца ж. — Дзятл., Іўеў., Рэч. (ЛАБНГ, ЖС), вушальніца ж. — Свісл. (АЛА, Шаталава), вуса ж. — Кір. (ЛАБНГ), гусень м. — Івац., Ганц., Саліг., Лун., Пін., Стол. (ЛАБНГ, ТС, Мат. мін.-мал.), гусеніца ж. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), гусянка ж. — Івац. (ЛАБНГ, АЛА), чарвяк м. — паўн.-усх.д., Гродз. р. (ЛАБНГ, АЛА), чарвя н. зборн. — Дзярж. (Мат. мін.-мал.), рабак м. — паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, АЛА, Сл. Гродз., Шаталава), начніца ж. 'чорны кудлаты вусень' — Гродз. (Федароўскі).
Гліст
Чарвяк, які паразітуе ў арганізме чалавека або жывёлы.
гліст м. — Жытк., Леп., Старадарож. (ТС, Мат. апыт.), рабак м. — зах.з., а таксама цэнтр. з. (СПЗБ, Мат. Гродз., Мат. Гом., Янкоўскі, Каспяровіч).
Жук
Насякомае з жорсткім надкрыллем.
жук м., жучок м. памянш. — агульн. (СПЗБ, ТС, Мат. апыт.), жужла ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, СЦБ, Гарэцкі), бужук м. — Воран. (СПЗБ), бужуль м. — Вілен.р. (СПЗБ), жукар м. — Гродз. (СПЗБ).
Гнаявік: гнаяк м. — Дзятл. (ЖС), нарыўнік м. — Ветк. (Шаталава), навознік м. — Лаг. (Шаталава), гнаявік м. — Брасл., Мсцісл. (СЦБ, Мат. апыт.), жужак чорны — Паст. (СПЗБ).
77 👁