Старонка 78
◀ / 242 ▶
Сняток Дробная рыбка з верацёнападобным целам, буравата-зялёнай спіной, серабрыстай паласой па баках, бясколернымі плаўнікамі, вялікім ротам, жыве ў некаторых азёрах Балтыйскага басейна. стынка ж. — паўн.р. (Насовіч), стынка ж., устынка ж. — мясц. (Жукаў). Сом Вялікая драпежная рыба з зусім цёмным або цёмным жаўтавата-зялёным колерам скуры без лускі, вялікай прыплюснутай галавой з шырокім ротам з вусамі па баках, маленькімі вачамі, жыве ў рэках і азёрах. сом м., сомік м. памянш., самок м. памянш. — агульн. (СПЗБ, З нар.сл., Мат. апыт.). Стронга Вельмі жвавая рыба са зграбным, падобным да тарпеды целам з чырвонымі і чорнымі крапінамі на скуры, водзіцца ў чыстых крынічных рачулках. фарэль ж. — агульн. (Мат. апыт.), стронг м., стронк м. — паўн.-зах.з. (СПЗБ, Мат. апыт.), пстронга ж., пяструшка ж. — мясц. (Жукаў). Судак Драпежная рыба з падоўжаным целам, доўгім рылам, зеленавата-шэрай спіной, белым брухам, папярочнымі цёмна-бурымі палосамі па баках, шчыльнай луской, бледна-жоўтымі плаўнікамі, жыве на дне ў рэках і азёрах. судак м. — агульн. (СПЗБ, З нар.сл., Мат. апыт.), кругляк м. — мясц. (Насовіч). Уюн Невялікая рухавая рыба з падоўжаным целам з бура-жоўтай скурай з трыма цёмнымі палоскамі па баках, пакрытая дробнай луской, з вусікамі над ротам, жыве ў травяністых вадаёмах са стаячай вадой і ілістым дном.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 242 ▶