Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
веразуб (віразубверезуб) м. — Mar. p., Гом. p., усх.-пал. p., Смален. p. — толькі ў Дняпроўскім басейне (ЭПБ, Жукаў, Дабравольскі, Усачова). Верхаводка, вярхоўка, быстранка Невялікая рухавая рыбка, пакрытая бліскучай луской, жыве ў верхнім пласце вады i трымаецца табункамі. верхавддка ж. — паўдн. p., спарадычна i ў іншых месцах (ЛП, СПЗБ, Мат. Гродз., Мат. дыял. сл., Усачова), верахвод м., верхаводзік м. памянш. — паўдн.р. (ТС, ЛП), верхаводзь м. - Чэрв. (НЛ), верхалётка м. — паўдн.р. (ЛП), вярхоўка ж. - мясц. (Жукаў), верхаплиука ж. — Смарг. (СЦБ), верхалапка ж. — Паст., Астр. (СПЗБ), укляй (вукляя) ж., уклейка ж. — агульн., асабліва паўн. p., усх.-маг. p. (СПЗБ, ЛП, 3 нар.сл., Мат. Маг., Каспяровіч, Дабравольскі, Усачова), ісляя ж. — Нараўл. (3 нар.сл.), клейка ж. — Мін. (СПЗБ), падуклёйнік м. — Мядз. (СЦБ), уклёй м. — Шчуч. (Сл. Гродз.), аклія (аклея) ж., уклія ж., клія ж. — паўдн.р. (ЛП, Жукаў), аклёйка ж. - мясц. (Жукаў), сялява ж., сяляўка ж., сялявачка ж. памянш. — паўн.р., усх.-маг.р. (Жукаў, Насовіч, Усачова), сібель ж., сібіль ж. — Гом. p., усх.маг. p., a таксама Смален.р., зах.-бран.р. (Янкова, Жукаў, Усачова), сіняўка ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.), жыддк м. — паўдн.р. (Усачова), калінка ж. — паўн.р. (Усачова), бліскаўка ж. — Стол. (НЛ), шыш м. - Ваўк. (СПЗБ). Вярхоўка: вярхоўка ж., сінпука ж. — мясц. (Жукаў). Быстранка: быстранка ж., сінпука ж., стракатка ж., ушвёйка ж. — паўн.р. (Жукаў). Вугор Рыба, якая мае доўгае, падобнае да змяінага цела з невялікай прыплюснутай галавой. вугдр м. - агульн. (ЛАБНГ, 3 нар.сл.), вугар м. — агульн. (ЛАБНГ), угдрыч м. — захад Віц.р. (ЛАБНГ, СПЗБ, 3 нар.сл.), угораш м. — Паст. (ЛАБНГ), угорак м. — Мёр. (Мат. апыт.), бугор м. — Карм. (ЛАБНГ), даўгир м. — Астр. (СПЗБ), вангор (ангдр, вынгор, вангош) м., eśmap (eśmep) м. — паўн.-зах. з., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, ЖС, Мат. Гродз., Цыхун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вангбр, веразўб, верхаплйўка, віразўбверезуб, вўгар, даўгйр, сінпўка, угбрак, угбраш
2 👁
 ◀  / 242  ▶