Старонка 65
◀ / 242 ▶
Жаба, рапуха, квакша і інш. Бясхвостыя земнаводныя жывёлы з бугрыстай, часта бародаўчатай слізкай скурай бурага, шэрага або зялёнага колеру. Агульная назва: жабы мн. — агульн., за выключэннем віц.-маг. г. (ЛАБНГ). Малая жаба: жабка ж., ляжонька ж. — Краснап. (Бялькевіч), жабуцька ж. — Чэрв. (Шатэрнік), жужалка ж. — Паст. (СПЗБ). Жаба травяная: жаба ж. — агульн., за выключэннем віц.-маг. г.(ЛАБНГ, АЛА), жабіна ж. адзінк. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА), лягушка ж. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА), ляга ж. — Гом. (НЛГ), лягуха ж. — Мёр., Шарк., Мсцісл. (ЛАБНГ), люгашка ж. — спарадычна віц.-маг. г. (ЛАБНГ, Мат. Маг., Бялькевіч), балацяная жаба — Дзятл. (ЛАБНГ), болотная жаба — Бераст. (ЛАБНГ), сіняя жаба — Карм. (ЛАБНГ), азёрная жаба — Стол. (АЛА), халадушка ж. 'жаба, якой ахалоджваюць малако' — Паст. (СПЗБ). Рапуха: рапуха ж. — агульн., але пераважна зах.з., Латгал. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Насовіч, Станкевіч, Тарнацкі), рыпуха ж. — Брасл. (ЛАБНГ), рапуга ж., рыпуга ж. — паўн.-зах.з., Люб., а таксама Вілен.р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), рапоха ж. — Ваўк. (СПЗБ), рапёха ж. — Пін. (АЛА), рэпуха ж., ропуха ж., ропушна ж. — Жытк. (АЛА, ТС), рабуха ж. — Ашм. (ЛАБНГ), храпуха ж. — Пін. (ЛАБНГ), карапуха ж., корап м. — зах.-пал. г. (Тарнацкі), курапа ж. — усх.-маг.р. (ЛАБНГ, АЛА), куропа ж., курлапа ж. — Гор. (АЛА), варапаха ж. — Карэл. (ЛАБНГ, Шаталава), верапаха ж. — Валож. (ЛАБНГ), варопаўка ж. — спарадычна сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гродз., ЖС), вярэпаўка ж. — Чэрв. р., Сен. (ЛАБНГ, АЛА), варопавіца ж. — Бераст. (ЛАБНГ),варэпша ж. — Бых. (ЛАБНГ), лягушка ж. — спарадычна ўсх.з., Смарг., Іўеў., Пух. (ЛАБНГ, АЛА), лягуха ж. — Верхнядзв. (ЛАБНГ), паўзуха ж. — Сен., Пух. (ЛАБНГ, АЛА), паўзун м. — Верхнядзв. (СПЗБ), чарапаха ж. — Гродз., Дзятл. (ЛАБНГ, Цыхун), чараўніца ж., чарадзейка ж. — Пол. (ЛАБНГ), балацянка ж. — Лід. (Мат. Гродз.), земляніца ж. — Жытк. (ТС), зялёнка ж. — Клім. (ЛАБНГ), зялёпуха ж. — Слон. (НЛ), зялёная жаба — агульн. (ЛАБНГ), караватая жаба — Пол., Гарад., Лельч. (ЛАБНГ), каравая жаба — сл.-маз.г., Бярэз., Пін. (ЛАБНГ, АЛА), каралеватая жаба — Маз. (ЛАБНГ), каростава жаба — Стаўб. (СЦБ), прышча-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 242 ▶