Старонка 62
◀ / 242 ▶
(ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, Гарэцкі, Каспяровіч), цецярлюк м. — усх.-маг. р. (Гарэцкі, Бялькевіч, Насовіч, Яўсееў, Мат. апыт.), цярлюк м. — Чач. (Мат. Гом.), цярук м. — Латгал. р. (СПЗБ), цёцер м. — Чэрык. (ЛАБНГ), касяк м. — Маз. (ЛП), касач м. — Чач. (Мат. Гом.). Самка: цяцёра ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, НЛГ, Станкевіч, Янкоўскі), цяцёра ж. — Латгал. р. (СПЗБ), цяцёрка ж. — Стол. (ЛАБНГ), цецеручыха ж. — Шчуч. (СПЗБ), цяцёрва ж. — Стол. (ТС). Чайка Вадаплаўная птушка з белым у спалучэнні з чорным апярэннем і густым, шчыльным пер'ем. чайка ж. — агульн. (СПЗБ, ЛП, Мат. апыт.), чаіца ж. — усх.-маг. р. (Мат. апыт.), марская варона — Гродз., Ваўк. (СПЗБ), мэва ж. — Ваўк. (СПЗБ); крачка: крач м. — Лоеў. (Янкова, ПБ), крачок м. — Стол. (ЛП), крачка ж. — мясц. (ПБ), крычка ж. — паўдн. р. (ТС, Мат. Гом., Н. сл-сць, ПБ, ЭПБ), кручок м. — мясц. (ПБ, ЭПБ), рыбалка ж. — мясц. (ПБ, ЭПБ), рыбачка ж. — мясц. (ПБ, ЭПБ), рыбак м. — Жытк. (Н. сл-сць), рыбітва ж. — Брасл. (СПЗБ); вялікая чайка: мартын м. — паўдн.-усх.з. (РБ), рыбак наглы — Жытк. (РБ); сівая чайка: баба ж. — Жытк. (ТС), бабка ж. — паўн. р. (ПБ), клыгун м. — мясц. (ПБ), мартын м. — Мсцісл. (ПБ). Чакан Лугавая дробная птушка сямейства драздовых з чорным або чорна-бурым апярэннем галавы. ечык м. — Мсцісл. (З нар.сл.), вычык м. — Мсцісл., Смален. р. (З нар. сл., Дабравольскі), ічык м. — Светлагор. (Мат. Гом.), войчык м. — Стол. (ТС). Чапля Буйная птушка з шэрым або белым апярэннем, з вялікай вострай дзюбай і доўгай шыяй, трымаецца каля азёр і рэк. чапля ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, ЛП, Гарэцкі, Каспяровіч), цапля ж. — паўн.-зах. з., Латгал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гродз.), валяваха ж. — паўдн.-усх.з. (ЛАБНГ,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 242 ▶