Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, Гарэцкі, Каспяровіч), цецярліок м. — усх.-маг. p. (Гарэцкі, Бялькевіч, Насовіч, Яўсееў, Мат. апыт.), цярлідк м. — Чач. (Мат. Гом.), цярук м. — Латгал. p. (СПЗБ), цёцер м. - Чэрык. (ЛАБНГ), касяк м. — Маз. (ЛП), касач м. — Чач. (Мат. Гом.). Самка: цяцёра ж. - агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, НЛГ, Станкевіч, Янкоўскі), цяцёраж. - Латгал. p. (СПЗБ), цяцёрка ж. — Стол. (ЛАБНГ), цецеручиха ж. — Шчуч. (СПЗБ), цяцёрва ж. - Стол. (TC). Чайка Вадаплаўная птушка з белым у спалучэнні з чорным апярэннем i густым, шчыльным пер'ем. чайка ж. — агульн. (СПЗБ, ЛП, Мат. апыт.), чиіца ж. — усх.-маг. р. (Мат. апыт.), морская варёна — Гродз., Ваўк. (СПЗБ), мёва ж. — Ваўк. (СПЗБ); крачка: крач м. — Лоеў. (Янкова, ПБ), крачдк м. — Стол. (ЛП), крачка ж. — мясц. (ПБ), крьічка ж. - паўдн. р. (ТС, Мат. Гом., Н. сл-сць, ПБ, ЭПБ), кручок м. — мясц. (ПБ, ЭПБ), рыбалка ж. — мясц. (ПБ, ЭІШ), рыбачка ж. — мясц. (ПБ, ЭИЪ), рыбак м. — Жытк. (Н. сл-сць), рыбітва ж. - Брасл. (СПЗБ); вялікая чайка: мартьін м. - паўдн.-усх.з. (РБ),рыбак наглы - Жытк. (РБ); сівая чайка: баба ж. — Жытк. (ТС), бабка ж. — паўн. р. (ПБ), клыгун м. — мясц. (ПБ), мартьт м. - Мсцісл. (ПБ). Чакан Лугавая дробная птушка сямейства драздовых з чорным або чорна-бурым апярэннем галавы. ёчык м. — Мсцісл. (3 нар.сл.), вычык м. - Мсцісл., Смален. р. (3 нар. сл., Дабравольскі), ічык м. — Светлагор. (Мат. Гом.), войчык м. — Стол. (ТС). Чапля Буйная птушка з шэрым або белым апярэннем, з вялікай вострай дзюбай i доўгай шыяй, трымаецца каля азёр i рэк. чапля ж. - агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, ЛП, Гарэцкі, Каспяровіч), цапля ж. — паўн.-зах. з., Латгал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гродз), валяваха ж. - паўдн.-усх.з. (ЛАБНГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перем, цецеручйха, цярўк, чйіца
3 👁
 ◀  / 242  ▶