Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
Сініца Пеўчая дробная птушка з лімонна-жоўтым апярэннем падорушша i жаўтлява-зялёнай спіной. сініца ж., сінічка ж. — агульн. (АЛА, ЛП, Янкоўскі), сінюк м., сінючдк м. — паўн. - зах. з. (АЛА, СПЗБ, Мат. Гродз., Янкоўскі), сінічок м., сінчык м. — Петр., Лоеў., Браг. (Мат. Гом., Янкова), сіньдзік м. — Гл. (Янкоўскі), сівокрана ж. — Петр. (Мат. Гом.), снягур м., снягурка ж. — Гл., Стол. (ЛП, Янкоўскі), зімоўка ж. — Карэл. (Сцяшковіч), зімуха ж. — Стол. (ЛП), сікдрка ж. — Іўеў. (Сцяшковіч), кракдха ж. - Лун. (Шаталава), ёўчык м. - Лельч. (Мат. Гом.), бібік м. - Стаўб. (Мат. мін.-мал.). Скапа Буйная драпежная птушка сямейства ястрабіных, з буравата-белым апярэннем, жыве каля рэк i харчуецца рыбай. скаба ж. — Мает. (ЛП, ПБ), рыбалду м. - мясц. (ПБ). Слонка Лясная птушка з рудавата-бурым апярэннем i доўгай дзюбай; лясны кулік. слонка ж. - агульн. (Бялькевіч, ПБ), сломка ж. — Маз. (ЛП, ПБ, ЭПБ), слука ж. — усх.-пал, p. (ЛАБНГ, ЛП). Снягір Невялікая лясная птушка з кідкім ярка-чырвоным падорушшам. снігір м. — усх.-маг. p. (Мат. апыт.), снягур м. — Карэл., Стол., Маз. (ЛП, ПБ), снягурка ж. — Стол. (ЛП), снягурчык м. — Лельч. (ЛП), гіль м. — паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, Каспяровіч), гілёк м. — Мядз., Воран., Лід. (СЦБ, Сл. Гродз.), краснапёрчык и. — Светлагор. (Мат. Гом.), папок м. - Смарт. (Сл. Гродз.), грачун м. — Лід. (Сл. Гродз.). Сойка Лясная птушка сярэдняй велічыні ca стракатым апярэннем i чорным доўгім хвастом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брушшам, грачўн, падбрушша, рыбалдў, снягўрка, сівбкрана
3 👁
 ◀  / 242  ▶