Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
лысуха ж., лысоха ж. — Стол. (ЛП, ПБ, ЭПБ), лыскаж. — Светлагор. (Мат. Гом., ПБ, ЭПБ), лазнюха ж., лазнуха ж. — Стол. (ТС), падгараўкаж. — Малар. (ЛП),ліачкаж. - Стол. (ЛП), вадзяная курыца {курка) — Стол. (ЛП, ПБ, ЭПБ), дзікая курачка — Брасл., Стол. (СПЗБ, ПБ). Ляляк (казадой) Маленькая начная насякомаедная птушка з кароткай дзюбай i шырокім ротам. ляляк м. - усх.-пал. р. (ЛП, ПБ), слука ж. - Саліг. (Н. сл-сць), начніца ж. — мясц. (ПБ), лёжанъ м. — мясц. (ПБ), дрома ж. — Жытк. (ТС). Паўлін Дэкаратыўная вялікая птушка са стракатым апярэннем i доўгім прыгожым веерападобным хвастом (у самцоў). паўлін м. — агульн. (Мат. апыт.), павук м. — мясц. (Насовіч, Шатэрнік,Станкевіч), паўліок м. ~ мясц. (Насовіч), паў м. — мясц. (НЛГ). Самка: пава ж. — паўн.-зах.з. (СПЗБ), павіца ж. — мясц. (Станкевіч). Пеначка Дробная пеўчая птушка з жоўта-зялёным апярэннем. будаўнічдк м. — Палессе (ПБ), бударачка ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.). Перапёлка Невялікая палявая птушка са страката-бурым апярэннем, завостранымі крыламі i куцым хвастом. перапёлка ж. — агульн., за выключэннем часткі зах.пал.г. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гродз., ЛП, ПБ), перапяліцаж. - усх.-пал.р. (АЛА, ЛП, Мат. Том., НЛГ), пшэпюрка ж. — Гродз. (АЛА), падпадзёмка ж. - Стол., Лельч. (ЛП), падпадзянка ж. — Лун., Стол. (ЛАБНГ, ЛП), падпадом м. — Стол. (ЛАБНГ), падпалянка ж. — Свісл. (АЛА, Шаталава), падпалюшка ж. — Брэсц. (АЛА), пасвісцёлка ж. — Стол. (ЛП), піхутка ж. — Смарг. (Сл. Гродз.), пуцкела ж., путпе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрбма, кўрачка, кўрыца, лазнўха, піхўтка, пўтпе, пўцкела
3 👁
 ◀  / 242  ▶