Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
кнёўка ж. — Астр. (Мат. Гродз.), кібіс м. — Віц., Лёзн., Шум., Мсцісл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч), пігаўка ж пігалка ж., пікаўка ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, Сцяшковіч), пігіцаж., пііца ж. — Ашм., Воран., Іўеў., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сцяшковіч), півікаж. - Воран. (ЛАБНГ, СПЗБ), тмпаж., тмпяж. - Брасл., Астр. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сцяшковіч), чыгікаўка ж. — Лід. (Сцяшковіч), чаіца ж. — усх.-маг. p. (ЛАБНГ), чайка ж. — спарадычна ўсх.-маг. р., паўдн. р., Вілен. p. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНС, Н. сл-сць, ЭПБ, ПБ), чыбіс м. — Брасл. (СПЗБ), чубар м. — Шчуч. (Сцяшковіч), піліпёц м. - Брасл. (ЛАБНГ). Коршак (ястраб) Драпежная птушка з кароткай кручкаватай дзюбай i доўгімі вострымі кіпцюрамі. Мае буравата-рыжае апярэнне. каршун м. - асн. м. г. ( ДАБМ, СПЗБ, АЛА, ЛН, ЛП, ПБ, ЭПБ, Бялькевіч, Шаталава, Насовіч), коршун м. — спарадычна ўсх.з. (ДАБМ, ЛП), гаршун м. - Чэрв. (НП), коршак м., каршак м., каршачок м. — паўдн.-усх. з., Гродз. p., Беластоц. p. (ДАБМ, СПЗБ, ЛП, Янкова, ПБ), каршук м. — Віц. p., спарадычна паўдн.-усх. з. ( ДАБМ, АЛА), ястраб м. — пераважна ўсх. з. (ДАБМ, АЛА, ЛП), ястрабёц м., астрабёц м., страбёц м. — Навагр., Малар. (АЛА, ЛП), шуляк м. - зах.-пал. г., поўдзень Гродз. p. (СПЗБ, АЛА, Мат. Гом., ЛП, Сцяшковіч), шулёк м. — Бар. (ДАБМ, АЛА), шуляка м. — Брэсц., Драг., Стол. (ДАБМ, ЛП), шулян м., шулёнъ м. — Брэсц., Петр. (ДАБМ, АЛА), шулаш м. — Івац. (ДАБМ), ваганас м. — Воран. (СПЗБ), тулячок м. — мясц. (ЭПБ), шулёнак м. — мясц. (ЭПБ). Крумкач Чорная буйная птушка, якая жывіцца ў асноўным падлай. крумкач м. — пераважна цэнтр. з., Латгал. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, ЛП, Бялькевіч, Станкевіч, ПБ), кранкач м. — Астр. (ЛАБНГ), краўкач м. — Івац. (ЛАБНГ), крумкаль м. - Светлагор. (Мат. Гом.), крумчак м. — мясц. (НЛГ), грумкач м. — Докш., Барыс.(ЛАБНГ), грумгач м. — Шарк., Мядз., Віл., Лаг. (ЛАБНГ, СЦБ), грунгач м., грункач м. — паўн. р., Смален. р. (ЛАБНГ, Дабравольскі), грымкач м. — Маг. (ЛАБНГ), гругач м., грукач м. — Лаг. (Мат. мін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гаршўн, каршачбк, каршўк, каршўн, чўбар
2 👁
 ◀  / 242  ▶