Старонка 40
◀ / 242 ▶
Бусел Вялікая птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. бусел м. — паўдн.-зах.д., сярэд.-бел.г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Сл. Гродз., ЛП, ПБ, Бялькевіч, Насовіч), бусла м. — Жытк. (ТС), буська м. — цэнтр.з., пал.р. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, НЛ, ЖНС, ЛП, Шаталава), бусько м. — Драг., Стол. (ЛАБНГ, ПБ), бусень м. — Брэсц., Драг., Кобр., Бяроз. (ЛАБНГ, АЛА), бусен (бусён) м. — Брэсц., Кам., Бяроз. (ЛАБНГ, Шаталава), бусня м. — зах.-бран.р. (Растаргуеў), бухал м. — Стол. (ЛП), буцян м. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, ЭПБ, Юрчанка, Яўсееў), буцяна м. — Слаўг. (АЛА), будзьян м. — Смален.р. (Дабравольскі), бацян м. — паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, ЭПБ), боцян м. — Гродз. (ЛАБНГ, АЛА), чарнагуз м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў, ПБ, ЭПБ), гарус м. — Барыс. (ПБ), весялец м. — Лельч., Жытк. (ЛАБНГ, ТС), весялок м. — Капыл. (АЛА), вясёлка м. — Карэл. (Сцяшковіч), аіст м. — Ветк., Хоц., Арш. (ЛАБНГ), клекатун м., клекятун м. экспр. — Кам., Стол., Жытк. (ЖНС, ТС), кляпечка ж. экспр. — Стол., Жытк. (ТС). Чорны бусел: гайсцер м., гасцер м., гайстар м., айсцер м. — усх.-пал.р. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, ЛП, ПБ, ЭПБ), гарус м. — мясц. (ЭПБ), гайнік м. — Лун. (ЛАБНГ, Шаталава), баравік м. — Стол. (ЛП), чарнабусел м. — Стол. (ЛП), чорны бусел (бацян) — Воран., Слуц., Вілен. р. (СПЗБ, ПБ), лясны (дзікі) буська (бусень) — Стол., Малар. (ЛП, ЭПБ). Самка: бусліха ж. — у межах назвы бусел (Мат.апыт.), бусчыха ж. — Лях., Івац., Стол., Пін. (ЛАБНГ, ТС, Шаталава), бусліца ж. — Воран. (ЛАБНГ), буцяніха ж. — Мсцісл., Бял. (Юрчанка, Яўсееў), бацяніха ж. — Ашм. (ЛАБНГ). Бусляня: бусляня н., буслянятка н. памянш. — Гл., Жытк., Ганц. (СПЗБ, ТС, Янкоўскі), бусчаня н. — усх.-пал.р. (ТС, Мат. апыт.), буцянё н. — Чав. (ЛАБНГ), буцянёнак м. — паўн.-усх. д. (Мат. апыт.). Валасянка (мухалоўка, а таксама жоўтая пліска, аўсянка). Пеўчая невялікая птушка атрада вераб'іных з шараватым або шаравата-бурым апярэннем і доўгай тонкай дзюбай.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 242 ▶