(ЛАБНГ, АЛА, Бялькевіч, Насовіч), смаляч м. — Шум. (ЛАБНГ), смалюга ж. — Кругл. (Мат.Маг.), смалянуха ж. — Лёзн. (АЛА).
Пацучаня: пацучаня н. — Навагр. (Мат. Гродз.), шчураня н. — Ельск. (Мат. Гом.).
Сабака
Свойская жывёліна, якая выкарыстоўваецца для аховы і палявання.
сабака м. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Шатэрнік), сабарно м. павел.-адм. — Жытк., Драг., Петр. (ТС, Мат. Гом.), сабачуга м. павел.-адм. — Мсцісл. (Мат. апыт.), цюлік м. ласк. — Карэл. (ЖНС), цюцька м. ласк., цюця м. ласк. — Мсцісл. (Мат. апыт.).
Самка: сука ж. — агульн., акрамя віц.-маг. г. (АЛА), сучка ж. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Янкова), сука ж. — віц.-маг. г. (АЛА), курша ж. — Вілен.р. (СПЗБ).
Сабачаня: шчаня н., шчанятка н. памянш.; шчанё н., шчанётка н. памянш.; шчанёнак м., шчанёначак м. памянш. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел.г., паўн.-усх. д. (Мат. апыт.), сабачаня н. — Гл. (Янкоўскі), сабачук м. — паўн.-зах.з. (СПЗБ), цюцяня н. — Зэльв. (Н. сл-сць).
Свіння
Свойская і дзікая жывёліна, мяса і сала якой выкарыстоўваецца ў ежу.
Агульная назва свойскай свінні: свінні мн. — агульн. (Мат. апыт.), свіння мн. зборн. — усх.-пал. р.(ТС); агульная назва дзікай свінні: дзікі мн.— цэнтр. з. (Мат. апыт.), дзікія свінні (кабаны) — усх.-маг.р. (Мат. апыт.).
Самка, свіння: свіння ж., свінка ж. памянш. — агульн. (Насовіч, Бялькевіч, Мат. апыт.), дзюшка ж. ласк. — усх.-маг. р. (Бялькевіч), юська ж. ласк., юсенька, юсечка ж. памянш. — усх.-маг. р. (Мат. апыт., Насовіч); свіння з парасятамі: мацёра ж. — зах.з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, СЦБ, ЖС, НС, Нар. сл-сць, З нар.сл.), мацоха ж. — Ваўк. (Сцяшковіч), парасянятніца ж. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ, Юрчанка); кормніца ж. 'самка, якую гадуюць на забой' — усх.-маг. р. (Бялькевіч), цахаўка ж. экспр. 'надворная свіння' — Бял. (Яўсееў).
77 👁