Старонка 27
◀ / 242 ▶
Светлагор. (ЛАБНГ), гадунец м. — Пух. (ЛАБНГ), аднагодак м. — Карм. (ЛАБНГ), леташак м., летушок м., леташачак м. памянш.— Бярэз., Бял., Бых., Касц., Чач., Гом., Кам. (ЛАБНГ, Яўсееў), леташнік м. — Паст., Глыб., Сен., Чашн., Арш. (ЛАБНГ, Каспяровіч), пералетак м., пералетачак м. памянш. — Гарад., Докш., Бяроз., Бял., Бых., Жлоб., Ветк., Лун. (ЛАБНГ), мякіннік м. — Капыл., Слуц. (ЛАБНГ), ялаўчук м. — Лельч. (ЛАБНГ). Конь Буйная свойская аднакапытная жывёліна, якая выкарыстоўваецца для перавозкі людзей і грузаў, а таксама для верхавой язды. Агульная назва: конь м., конік м. памянш. — агульн. (Мат. апыт.), канюшок м. экспр. — Мядз. (СЦБ), канішанька м. памянш.-ласк. — Гом. (НЛГ), канюга м. экспр., канюга м. экспр. — Навагр. (СПЗБ, З нар. сл.), каняга м. экспр. — Навагр. (СПЗБ), каняка м. і ж. экспр. — Пол., Валож., Пух., Лях., Касц. (АЛА, СПЗБ, Насовіч), кося м. памянш.-ласк., коська м. памянш.-ласк. — агульн. (ЛП, Мат. апыт.), лошадзь ж. — Астр., Зэльв., Вілен.р. (СПЗБ), лашадзёнка ж. экспр. — Мсцісл. (Бялькевіч); дужы конь: важур м. — Лях. (СПЗБ), вазюр м. — Барыс. (СПЗБ), вазавік м. — Круп. (СПЗБ), ламавік м. — Гродз. (Цыхун); рысак м. 'рысісты конь' — агульн. (СПЗБ, Мат. апыт.), невук м. 'неаб'езджаны конь' — Лельч. (ЖС), лягуша м. 'брыклівы конь' — Гом. (НЛГ), бляўш м. 'слабы конь' — Гродз. (НС), слетнік м. 'знямоглы конь, набыты для выходжвання' — Пол. (Шаталава), стаеннік м. 'выязны, добра дагледжаны конь' — агульн. (З нар.сл., Янкоўскі, Насовіч, Мат. апыт.), сяннік м. эмац. 'пражэрлівы конь' — Ушацк. (НЛ), кляча ж. экспр. 'стары худы конь' — усх.-маг.р. (АЛА, ЛАБНГ), бітка м. экспр. 'стары знясілены конь' — Карэл. (ЖС); драба ж. экспр., дэрбіна ж. экспр. 'худы няўклюдны конь' — Віл., Мядз. (Мат. мін.-мал., Н. сл-сць); лубак м. экспр., лубіна м. экспр. 'вельмі худы і стары конь' — Мсцісл. (Юрчанка, Мат. апыт.), ваўкарэзіна ж. экспр. 'лянівы конь' — Пух. (Мат. мін.-мал.), гаплюк м. экспр. 'худы маларослы конь' — Гродз. (Цыхун); здохлік м. экспр., здыхля м. экспр., здыхляціна ж. экспр. 'слабы, заезджаны конь' — Хоц., Мсцісл. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), падла м. і ж. экспр. 'вельмі лянівы маларухомы конь' — Мёр., Мсцісл. (ЛАБНГ, Мат. апыт.); убой м. экспр., убоіна ж. экспр. 'лянівы і павольны конь' — Гродз.,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 242 ▶