Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
СЛОВЫ CA ЗНАЧЭННЕМ ПРЫКМЕТЫ ЖЫВОЙ ІСТОТЫ ПАВОДЛЕ КОЛЕРУ ШЭРСЦІ, ПЕР'Я, СКУРЫ Белы Які мае колер снегу; процілеглы чорнаму. белы прым. - агульн. (Мат. апыт.). Брудна-белы: шЗры прым. — агульн. (Мат. апыт.), шары прым. — паўн.-зах. з. (Мат. апыт.), сёры прым. — усх.-маг. p. (Мат. апыт,), сівы прым. — усх.-пал. p., а таксама Пух., Нясв., Брэсц., Драг., Жлоб., Стол. (ЛАБНГ, ЖС), мышасты прым. — Пол., Ушацк., Чав., Мсцісл., Карэл., а таксама ўсх.-пал. р. (ЛАБНГ, ТС, ЖС),мышаты прым. — Дзятл., Іўеў., Kip., Ганц., а таксама Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ), сіваплёсы прым. 'у сівыя плямы' — Мсцісл. (ЛАБНГ), плясЫвы прым. светла-шэры' — Жытк. (ТС), с(зы (шызы) прым. 'з шэрымі пёрамі' — агульн. (Мат. апыт.). Жоўты Які мае колер яечнага жаўтка, золата. жду ты прым. — агульн. (Мат. апыт.), буланы прым. 'пра каня' - асн. мае. г. (Мат. апыт.), палавы прым. светла-жоўты' — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, СПЗБ). Карычневы Буравата-жоўты, колеру жолуда або карыцы. карьтневы прым. — агульн. (Мат. апыт.); пра каня: гнеды прым. — Смарг., Гродз., Астр., Калінк., а таксама ўсх.-пал. р., Вілен. р. (СПЗБ, ЖС, Янкоўскі), гняды прым. — Брасл., Мёр., Пол., Ушацк., Карэл., Пух., Мсцісл., Драг. (ЛАБНГ, Мат. апыт.); цёмна-карычневы: кары — Мсцісл. (Мат. апыт.), чмары прым. — Навагр. (Сл. Гродз.); муры прым. светлакарычневы' - паўдн. р. (3 нар. сл., Мат. апыт.), буры прым. 'пра звера' — Краснап., Мсцісл. (Мат. апыт.); бура-чорны: паджары прым. - агульн. (Мат. апыт.), жары прым. — Добр. (ЛАБНГ), падласы прым. — Пол. (ЛАБНГ). Паласаты Пакрыты палосамі, рознымі па колеру буйным i плямамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перя
5 👁
 ◀  / 242  ▶