Насок
Звужаная частка птушынага яйца.
насок м. — спарадычна цэнтр. з., зах.-пал. г., усх.-пал. р. (ЛАБНГ), носік м. — спарадычна ў розных месцах (ЛАБНГ), нос м. — спарадычна ў розных месцах (ЛАБНГ, СПЗБ), дзюбак м. — Брэсц. (ЛАБНГ), дзюбка ж., дзюбачка ж. памянш. — усх.-маг.р. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), макушка ж. — Рас. (ЛАБНГ), мысік м. — Чэрык. (ЛАБНГ).
Перхаць
Дробныя лусачкі рагавых клетак скуры, якія ўтвараюцца ў выніку захворвання.
перхаць ж. — усх.з., цэнтр. з. (ЛАБНГ), порхаць ж. — Стаўб., Чэрв. (ЛАБНГ), пархота ж. — Пін. (ЛАБНГ), перхута ж. — Навагр. (ЛАБНГ), порхі мн. — Рас., Тал., Асіп., Кругл., Слаўг. (ЛАБНГ), поршы мн. — Тал., Асіп., Бых., Слаўг. (ЛАБНГ), парха мн. — Кобр. (ЛАБНГ), пархі мн. — Кам., Брэсц., Малар. (ЛАБНГ), парша ж. — Лоеў. (ЛАБНГ), паршы мн., паршы мн. — зах.-пал. г., Рэч., Лельч., Хойн. (ЛАБНГ), перга ж., пярга ж. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ), коргі мн. — Клім. (ЛАБНГ), кашута ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ), кошасць ж., кошуць ж. — паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, СПЗБ), коршасць ж., кошарсць ж. — паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, СПЗБ), кашуя ж. — Латгал. р. (СПЗБ), кара ж. — Бабр., Карм. (ЛАБНГ), плява ж. — Гарад. (ЛАБНГ), луска ж. — пераважна ўсх. з. (ЛАБНГ), лупа ж. — Драг., Добр., Маз. (ЛАБНГ), лупіны мн. — Кам., Кобр. (ЛАБНГ), чашуя ж. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ), шалуха ж. — пераважна паўн. р. (ЛАБНГ), шарлуха ж. — Гарад. (ЛАБНГ), шалуя ж. — Віл. (ЛАБНГ), шалашая ж. — Паст., Докш. (ЛАБНГ), лушая ж. — Віл. (ЛАБНГ), шамяха ж. — Буда-Каш. (ЛАБНГ), шамяшына ж. — Браг. (ЛАБНГ), самяшына ж. — Раг. (ЛАБНГ), шолудзі мн. — Калінк. (ЛАБНГ), плева ж. — Гарад. (ЛАБНГ).
Пропаліс
Клейкае смалістае рэчыва, якое выпрацоўваецца пчоламі і выкарыстоўваецца імі ў якасці будаўнічага матэрыялу.
прапоіліс м. — агульн. (Мат. апыт.), клей пчаліны (пчолны) — Верхнядзв., Воран., Бяроз., Калінк. (СПЗБ, ЛП), кіт пчаліны (пчолны) — Барыс., Ваўк.(СПЗБ).
78 👁