Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
м. — Кобр., Лун., Стол., Жытк. (ЛАБНГ, ТС), карбінаж. — Малар. (ЛАБНГ), лётавішна н. — Лун. (ЛАБНГ, Шаталава), палётак м. — Жытк. (ЛАБНГ), рыса ж. — Дзятл. (ЖС), знак м. — Віц. р., а таксама Барыс., Круп. (ЛАБНГ), кальцо н. — Гарад., Клім., Нараўл. (ЛАБНГ), бугор м. — Браг. (ЛАБНГ), пазік м. — Стол. (ЛАБНГ), ранцяк м. — Воран. (ЛАБНГ), рад м. - Брасл. (ЛАБНГ). Рот Поласць паміж верхняй i ніжняй сківіцамі. роты. — агульн. (Мат. апыт.), ляпа ж. — Маладз. (Мат. сл.), зяпа ж. - Бял. (Мат. сл.), гапаж. — Жытк. (НС), зявы (зёвы) мн. ~ Гродз., а таксама Беластоц. р. (СПЗБ), зявы мн. — Ваўк., а таксама Вілен. р. (СПЗБ). Сківіцы Косткі ў роце, у якія ўмацаваны зубы. сківіцы мн. — сл.-маз. г., Дзярж., Мін., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, Тарнацкі), скібіцы мн. — Мін., Лун. (ЛАБНГ), сківіцы мн. - Гор. (ЛАБНГ), пашчонкі мн. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ), пашчомкі мн. — Воран., Шчуч. (ЛАБНГ), пашчонХі ж. — Карэл. (3 нар.сл.), пашчакі мн. — Слон., Свісл., Малар., Драг., Слаўг. (ЛАБНГ, НЛ), пашчэнні мн. — зах.-пал. г. (Тарнацкі), шчśлenы мн. — сярэд.-бел.г. (ЛАБНГ, Мат. мін.-мал.), шчаляпы мн. — Паст. (ЛАБНГ), шчалёпы мн. — Бераст. (ЛАБНГ), ашчалёпы мн. - Бял. (ЛАБНГ, НС), шчэлесці мн. — Бярэз., Карм., Чач., Буда-Каш., Нараўл. (ЛАБНГ), чэлюсці мн. — Гор., Шкл., Бых., Брэсц., Кам., Лун., Ветк., Добр. (ЛАБНГ), санкі мн. — паўн.-усх.д. (ЛАБНГ, Шаталава), санькі мн. — Мядз., Віл., Іўеў., Бял. (ЛАБНГ), санк( мн. — Кобр., Жаб. (ЛАБНГ, Тарнацкі), сані мн. — Круп. (ЛАБНГ), зяупы мн. — Брасл. (ЛАБНГ), зяўпы мн. - Лід. (СПЗБ), зяўні мн. — Вілен. р. (СПЗБ), качк( мн. - зах.-бран. р. (Растаргуеў), віліцы, вьіскі, шчокі мн. — зах.-пал. г. (Тарнацкі); ніжняя сківіца: ляпаўка ж. — Гл. (ЛАБНГ), ляпа ж., ляпка ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.), падляп'е н. — Пол. (ЛАБНГ), падцяпак м. - Тал. (ЛАБНГ), звяга ж. - Карэл. (Сцяшковіч). Спіна Верхняя частка тулава ад шыі да крыжа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падляпе, пашчбмкі, пашчбнкі, пашчбнхі
2 👁
 ◀  / 242  ▶